Краткая справка:
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945), узнагароджаны ордэнам Леніна (1945), трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга (1944, 1944, 1944), двума ордэнамі Айчыннай вайны І ступені (1944, 1985), ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені (1943), медалямі
Варианты имени:
Вакульскі Аляксандр Васілевіч
Имена на других языках:
Вакульский Александр Васильевич (русский);
1897 символов
Справка
Аляксандр Васільевіч Вакульскі нарадзіўся ў вёсцы Калтыманава Іглінскага раёна Башкірыі. Пасля заканчэння 9 класаў сярэдняй школы працаваў токарам на Уфімскім маторабудаўнічым заводзе, у вольны час наведваў аэраклуб.
У красавіку 1941 г. прызваны ў Чырвоную Армію, у 1942 г. скончыў Тамбоўскую ваенна-авіяцыйную школу, у чэрвені 1943 г. прыбыў на фронт. З лістапада 1943 па красавік 1945 г. капітан Вакульскі здзейсніў 95 баявых вылетаў: больш за 70 разоў вадзіў групы самалётаў на разведку і штурм жывой сілы і тэхнікі праціўніка ў раёны з моцным проціпаветраным прыкрыццём. На сваім самалёце А.В. Вакульскі асабіста знішчыў каля трохсот гітлераўцаў, 55 аўтамашын, 16 павозак, 9 гармат палявой артылерыі, 5 танкаў, заглушыў агонь 12 зенітных і 5 артылерыйска-мінамётных батарэй, падарваў 5 складоў з боепрыпасамі і гаручым, 7 чыгуначных саставаў, шмат разоў удзельнічаў у паветраных баях.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства, Аляксандру Васільевічу Вакульскаму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”.
У 1946 г. маёр А.В. Вакульскі выйшаў у запас, скончыў школу вышэйшай лётнай падрыхтоўкі. У 1946–1962 гг. працаваў у грамадзянскім паветраным флоце, быў лётчыкам-выпрабавальнікам на авіяцыйных заводах. У 1964–1969 гг. – дыспетчар службы матэрыяльна-технічнага забеспячэння Дунайскага параходства. Жыў у горадзе Ізмаіл Адэскай вобласці Украіны.
Аляксандр Васільевіч Вакульскі ўзнагароджаны ордэнам Леніна (1945), трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга (1944, 1944, 1944), двума ордэнамі Айчыннай вайны І ступені (1944, 1985), ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені (1943), медалямі.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. на аснове даведкі, размешчанай на сайце інтэрнэт-праекта “Герои страны”.