Дата рождения:
07.03.1922 Слабашчына, в., Мінскі раён
Дата смерти:
27.09.1987
Краткая справка:
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (танкіст), Герой Савецкага Саюза (1944), узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Айчыннай вайны І ст., ордэнам Славы ІІІ ст., медалямі
Имена на других языках:
Гинтовт Витольд Михайлович (русский);
2128 символов
Справка
Вітольд Міхайлавіч Гінтаўт нарадзіўся ў вёсцы Слабашчына Мінскага раёна ў сялянскай сям’і. Скончыў сем класаў школы, Смалявіцкую школу механізацыі і працаваў камбайнерам на машынна-трактарнай станцыі. У 1940 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію, вучыўся ў палкавой школе горада Катоўска. Падчас Вялікай Айчыннай вайны са снежня 1941 г. знаходзіўся ў дзеючай арміі. У якасці механіка-вадзіцеля танка Т-34 ваяваў на Заходнім, Варонежскім, 1-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах.
Вітольд Гінтаўт асабліва вызначыўся ў ходзе Жытомірска-Бярдзічаўскай наступальнай аперацыі. 9 студзеня 1944 г. у складзе танкавай роты В.М. Гінтаўт перарэзаў чыгуначную магістраль Вінніца – Жмерынка, разграміў эшалон з ваеннай тэхнікай і жывой сілай праціўніка і на некалькі сутак паралізаваў рух на чыгуначным парагоне. У сакавіку 1944 г. яго танк Т-34 з групай аўтаматчыкаў уварваўся ў горад Гусяцін, блакіраваў чыгуначную ветку з трыма эшалонамі ваеннай тэхнікі, адбіў тры контратакі праціўніка і ўтрымліваў горад да падыходу асноўных сіл больш за суткі.
Усяго на ліку Вітольда Гінтаўта 100 танкавых атак, 21 выведзеных са строю танк, чатыры самаходныя гарматы «фердынанд», 23 артылерыйскія гарматы, 80 аўтамашын, 17 кулямётаў, да 150 салдат і афіцэраў праціўніка.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 красавіка 1944 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства Вітольду Міхайлавічу Гінтаўту было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
У канцы 1945 г. В.М. Гінтаўт быў дэмабілізаваны. Скончыў Мінскі аўтамабільны тэхнікум і працаваў прарабам у будаўнічым упраўленні «Спецбуд» у Мінску. Удзельнічаў у будаўніцтве Мінскага метрапалітэна.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Айчыннай вайны І-й ступені, ордэнам Славы ІІІ-й ступені, медалямі.
Імя В.М. Гінтаўта прысвоена вуліцы ў Мінску. У сярэдняй школе № 202 г. Мінска дзейнічае музейная выстаўка, прысвечаная жыццю Героя.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».