Дата рождения:
06.06.1937 Плотніца, в., Столінскі раён, Брэсцкая вобласць
Дата смерти:
31.08.2009
Краткая справка:
архітэктар, сярод асноўных работ якога праекты прамысловых вузлоў, комплексаў заводаў, забудовы населеных пунктаў, заслужаны архітэктар Беларусі, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1971, 1987)
Имена на других языках:
Некрашевич Иван Иосифович (русский);
1579 символов
Справка
Іван Іосіфавіч Некрашэвіч нарадзіўся на Століншчыне. У 1962 г. атрымаў дыплом Беларускага політэхнічнага інстытута (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт) і быў накіраваны ў Брэсцкі аблпраект, з 1963 г. працаваў у інстытуце “Белпрампраект”. З 1976 г. І.І. Некрашэвіч – галоўны архітэктар інстытута “Белсельбудпраект” (цяпер ААТ “Белкомплекспраект”). З 1987 г. – галоўны архітэктар, з 1998 г. – намеснік галоўнага архітэктара Мінскай вобласці.
Асноўнымі работамі архітэктара з’яўляюцца: Брэсцкі ўсходні прамысловы вузел (1970, у складзе творчага калектыву), Віцебскі ўсходні прамысловы вузел (1971, у суаўтарстве; прэмія Савета Міністраў СССР, 1971), схемы генеральных планаў прамысловых вузлоў у Гродне, Магілёве, Бабруйску і іншых гарадах (1964–1974), комплексы заводаў у Брэсце, Віцебску, Гродне, Жодзіне, Бабруйску і іншых гарадах (1965–1976). У складзе творчых калектываў у перыяд з 1978 па 1986 гг. І.І. Некрашэвіч працаваў над праектамі забудовы аграгарадкоў: Астрамечава Брэсцкага раёна, Вольна і Жамчужны Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці; Асавец Любанскага раёна Мінскай вобласці, Гавяды Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1987 г. за распрацоўку і ўкараненне тыпавых серый сельскіх дамоў сядзібнага тыпу з маналітнага бетону архітэктар І. Некрашэвіч быў другі раз узнагароджаны прэміяй Савета Міністраў СССР. З 1988 г. архітэктар прымаў удзел у карэкціроўцы генеральных планаў гарадоў Мінскай вобласці. У 1997 г. яму прысвоена ганаровае званне “Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь”.