Дата рождения:
05.09.1922 Кушняроўка, в., Чашніцкі раён, Віцебская вобласць
Дата смерти:
30.08.1994
Краткая справка:
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945), кавалер ордэнаў Леніна, Айчыннай вайны І ступені
Имена на других языках:
Пшенный Сергей Фомич (русский); Пшённый Сергей Фомич (русский);
1839 символов
Справка
Сяргей Фаміч нарадзіўся 5 верасня 1922 г. у в. Кушняроўка на Віцебшчыне ў сялянскай сям’і. Да Вялікай Айчыннай вайны жыў у Ленінградзе, працаваў токарам на заводзе “Электрасіла”. Пачатак вайны 19-гадовы юнак сустрэў у радах абаронцаў горада на Няве: тут ён прыняў першы бой, неўзабаве быў паранены і трапіў у шпіталь. Пасля вяртання ў строй быў накіраваны на афіцэрскія курсы, пасля заканчэння якіх у 1942 г. прызначаны камандзірам мінамётнага ўзвода. Удзельнічаў у баях пад Петразаводскам, Мурманскам, Кіраўскам. Потым дывізія, у якой ваяваў С. Пшонны, была перакінута на першы Беларускі фронт і з сярэдзіны 1944 г. удзельнічала ў вызваленні Беларусі.
Старшы лейтэнант С. Пшонны – афіцэр разведкі 227-га гвардзейскага стралковага палка вызначыўся пры фарсіраванні Віслы на поўдні ад Варшавы (Польшча). 2 жніўня 1944 г. узвод разведчыкаў на чале з С. Пшонным пераправіўся праз раку, дзе знішчыў агнявыя кропкі праціўніка, ліквідаваў тэлефонную сувязь, разграміў штаб гітлераўскага зенітнага палка. У выніку аперацыі былі знішчаны 45 фашыстаў, узяты ў палон 3 афіцэры з дакументамі палка, захоплены палкавы сцяг ворага. Подзвіг разведчыкаў садзейнічаў пераправе двух савецкіх палкоў праз раку. За паспяховае выкананне баявога задання і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм 24 сакавіка 1945 г. С.Ф. Пшоннаму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Ён быў узнагароджаны таксама ордэнам Леніна (1945), ордэнам Айчыннай вайны І ступені (1985), медалямі.
У пасляваенныя часы маёр запаса С.Ф. Пшонны жыў у Днепрапятроўску (Украіна), працаваў начальнікам цэха на заводзе. Неаднаразова прыязджаў на радзіму. У раённым цэнтры ў гонар славутага земляка на будынку сярэдняй школы № 1, дзе вучыўся Герой, усталявана мемарыяльная дошка.
Матэрыял падрыхтаваны Віцебскай абласной бібліятэкай імя У.І. Леніна ў 2012 г.