Дата рождения:
17.03.1917 Чарняўка, в., Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць
Дата смерти:
25.02.2002 Расія
Краткая справка:
лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945), дыпламат (1952–1978), узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны І-й ступені, медалямі
Имена на других языках:
Сусько Яков Егорович (русский);
1670 символов
Справка
Якаў Ягоравіч Сусько нарадзіўся ў вёсцы Чарняўка Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў школу фабрычна-заводскага вучнёўства (ФЗВ), працаваў слесарам на Ленінградскiм металічным заводзе.
У 1937 г. прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У 1941 г. скончыў 1-ю Чкалаўскую ваенна-авіяцыйную школу пілотаў. На фронце з сакавіка 1943 г. Да красавіка 1945 г. камандзір эскадрыллі 996-га штурмавога авіяцыйнага палка капітан Я.Я. Сусько здзейсніў больш за 100 баявых вылетаў, прычыніў праціўніку значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання па знішчэнні жывой сілы і тэхнікі праціўніка і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Якаву Ягоравічу Сусько было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”.
Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны Якаў Сусько працаваў намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Варонежскага ФЗВ. У 1948 г. скончыў Партыйную школу і Варонежскі педагагічны інстытут, два гады працаваў лектарам-міжнароднікам у аддзеле прапаганды Варонежскага абкама УКП(б). У 1950 г. перайшоў у сістэму Міністэрства замежных спраў СССР.
У 1950–1952 гг. Якаў Сусько – слухач Вышэйшай дыпламатычнай школы СССР, дзе вывучаў англійскую і сербска-харвацкую мовы. З 1952 па 1978 гг. займаў розныя пасады у дыпламатычных прадстаўніцтвах СССР у Югаславіі, Угандзе, Іраку. У 1978 г. выйшаў у адстаўку. Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны І-й ступені, медалямі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта “Герои страны”.