Дата рождения:
06.01.1922 Хутар, в., Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць
Дата смерти:
21.12.2000 Украіна
Краткая справка:
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944), узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны І-й і ІІ-й ступеняў, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі
Имена на других языках:
Сычков Терентий Ефремович (русский);
1067 символов
Справка
Цярэнцій Яфрэмавіч Сычкоў нарадзіўся ў вёсцы Хутар Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і селяніна.
Скончыў сярэднюю школу, Барысаўскае ваенна-інжынернае вучылішча і ў 1942 г. трапіў на фронт. Ваяваў на Паўночна-Каўказскім, Варонежскім, 1-м і 2-м Украінскіх, 1-м і 2-м Беларускіх франтах. Пры фарсіраванні Дняпра ў верасні 1943 г. сапёрная рота пад камандаваннем Ц.Я. Сычкова пераправіла на другі бераг больш за 800 узброеных байцоў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 г. за мужнасць, адвагу і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, Цярэнцію Яфрэмавічу Сычкову было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Пасля вайны Цярэнцій Сычкоў працягваў службу ў арміі. У 1952 г. скончыў Ваенную акадэмію імя М.В. Фрунзэ, у 1972 г. выйшаў у адстаўку, працаваў інжынерам міжкалгасбуда. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны І-й і ІІ-й ступеняў, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».