Дата рождения:
30.06.1922 Дубраўка, в., Добрушскі раён, Гомельская вобласць
Дата смерти:
10.11.1998 Украіна
Краткая справка:
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945), узнагароджаны ордэнамі Леніна, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны І-й і ІІ-й ступеняў, Чырвонай Зоркі, медалём «За адвагу»
Имена на других языках:
Толкачёв Михаил Фёдорович (русский);
2155 символов
Справка
Міхаіл Фёдаравіч Талкачоў нарадзіўся ў вёсцы Дубраўка Добрушскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і селяніна. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны скончыў два курсы Адэскага тэхнікума харчовай прамысловасці.
У ліпені 1941 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. Cкончыў Пензенскае артылерыйскае вучылішча і з чэрвеня 1942 г. знаходзіўся ў дзеючай арміі. У баях быў двойчы паранены.
3 снежня 1943 г. лейтэнант Талкачоў, знаходзячыся са сваёй батарэяй у баявых парадках пяхоты, умела размеркаваў агнявыя задачы і арганізаваў адбіццё контратакі праціўніка. Батарэя знішчыла каля сарака варожых салдат, больш дваццаці захапіла ў палон. 15 лютага 1945 г. у час баявых дзеянняў на тэрыторыі Польшчы байцы М.Ф. Талкачова не дапусцілі прарыву праціўніка з акружэння, адбілі пяць варожых атак, падбілі дзве самаходныя гарматы, бронемашыну, два матацыклы, знішчылі больш за сто гітлераўскіх салдат і афіцэраў. Падчас наступальных баёў на Одэры ў красавіку 1945 г. батарэя М.Ф. Талкачова знішчала цэлі на пярэднім краі абароны праціўніка, прыкрывала флангі наступаючых падраздзяленняў. У ноч на 22 красавіка артылерысты зайшлі ў тыл праціўніка, перарэзалі шашу і ўтрымлівалі рубеж да падыходу наступаючых частак Чырвонай Арміі, не даючы рэзервам ворага прарвацца да Берліна. У час штурму Берліна батарэя Ф.М. Талкачва прабівала шлях да рэйхстага агнём сваіх гармат.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 мая 1945 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Міхаілу Фёдаравічу Талкачову было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Пасля вайны М.Ф. Талкачоў працягваў службу ва Узброеных Сілах. У 1948 г. скончыў Ленінградскую вышэйшую афіцэрскую школу артылерыі. З 1972 г. палкоўнік Талкачоў – у запасе.
Міхаіл Талкачоў – удзельнік Парада Перамогі ў Маскве. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны І-й і ІІ-й ступеняў, Чырвонай Зоркі, медалём «За адвагу». Імя Міхаіла Талкачова высечана на памятным знаку ў Палтаве.
Пераклад 2020 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».