Дата рождения:
28.08.1922 Бешанковічы, г. п., Віцебская вобласць
Дата смерти:
09.03.1948
Краткая справка:
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944), узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Hеўскага, Айчыннай вайны І ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі
Имена на других языках:
Ткаченко Михаил Николаевич (русский);
1814 символа
Справка
Міхаіл Мікалаевіч Ткачэнка нарадзіўся ў пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў 2 курсы сельскагаспадарчага тэхнікума і ў 1940 г. быў прызваны ў армію. У пачатку вайны закончыў Новасібірскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў і са снежня 1942 г. знаходзіўся ў дзеючай арміі. Міхаіл Ткачэнка ваяваў на Закаўказскім, Паўночна-Каўказкім, 4-м і 3-м Украінскіх франтах. Удзельнічаў у вызваленні Каўказа, Кубані, Крыма, на самалёце Іл-2 штурмавымі ўдарамі падтрымліваў наземныя войскі ў баях на Таманскім і Керчанскім паўвостраве, пад Новарасійскам і Севастопалем. У складзе эскадрыллі прымаў ўдзел у шэрагу наступальных аперацый па вызваленні краін Заходняй Еўропы.
Міхаіл Ткачэнка зрабіў больш за 150 паспяховых баявых вылетаў, знішчыў 4 танкі, 48 аўтамашын, 17 палявых гармат, 9 кропак малакалібернай зенітнай артылерыі і зенітных гармат, 3 склады з боепрыпасамі, 9 мінамётаў з разлікамі, да 160 салдат і афіцэраў праціўніка. Правёў 7 паспяховых паветраных баёў са знішчальнікамі праціўніка і асабіста збіў знішчальнік FW-190.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 красавіка 1944 г. за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры нанясенні штурмавых удараў па ворагу, Міхаілу Мікалаевічу Ткачэнку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Пасля вайны Ткачэнка працягваў службу ў Ваенна-паветраных сілах. Загінуў 9 сакавіка 1948 г. у выніку няшчаснага выпадку. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Hеўскага, Айчыннай вайны І-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.
Імем Мікалая Ткачэнкі названы вуліцы ў Бешанковічах і Полацку. На будынку Бешанковіцкай сярэдняй школы № 2, якая носіць яго імя, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».