Дата рождения:
22.06.1922 Шабаны, былая в. (цяпер у межах г. Мінск)
Дата смерти:
09.07.1945
Краткая справка:
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944)
Варианты имени:
Шабан Казімір Аркадзевіч
Имена на других языках:
Шабан Казимир Аркадьевич (русский);
1450 символов
Справка
Вялікая Айчынная вайна стала суровым выпрабаваннем для савецкіх людзей. Прадстаўнікі ўсіх нацыянальнасцей абаранялі Радзіму. Беларускі народ таксама ўнёс вялікі ўклад у разгром фашысцкай Германіі. Беларусы ўдзельнічалі ў партызанскім і падпольным руху, набліжалі Перамогу самаадданай працай у тыле ворага, ваявалі на франтах. Многія атрымалі высокія ўрадавыя ўзнагароды, сталі Героямі Савецкага Саюза. Сярод іх – лётчык Шабан Казімір Аркадзьевіч.
Ён нарадзіўся ў в. Шабаны (цяпер у межах Мінска) у сялянскай сям'і. У 1940 г. пасля заканчэння сярэдняй школы і аэраклуба ў Мінску паступіў у Тамбоўскую школу ваенных пілотаў. У Вялікую Айчынную вайну з мая 1943 г. знаходзіўся ў дзеючай арміі. У складзе штурмавога авіяцыйнага палка ваяваў на Варонежскім, 1-м і 2-м Украінскім франтах. Удзельнічаў у бітве на Курскай дузе, у Корсунь-Шаўчэнкаўскай і Львоўска-Сандамірскай аперацыях, у вызваленні Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі. Да ліпеня 1944 г. К.А. Шабан зрабіў 123 баявыя вылеты, мэтай якіх было знішчэнне жывой сілы і тэхнікі праціўніка. Званне Героя Савецкага Саюза старшы лейтэнант К.А. Шабан атрымаў 2 жніўня 1944 г. Ён узнагароджаны таксама ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага і Айчыннай вайны (ободва 1-й ступені), шматлікімі медалямі. Казімір Аркадзьевіч Шабан загінуў 9 ліпеня 1945 г. у авіяцыйнай катастрофе пры выкананні службовых абавязкаў. Пахаваны ў Адэсе.