Краткая справка:
удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, поўны кавалер ордэна Славы, узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны ІІ ступені
Имена на других языках:
Косенчук Пётр Яковлевич (русский);
1820 символов
Справка
Пётр Якаўлевіч Касянчук нарадзіўся ў вёсцы Буда-Валчкоўская Кіеўскай вобласці Украіны ў сялянскай сям’і. Скончыў чатыры класы школы.
У 1923ؘ–1930 гг. Пётр Касянчук служыў у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі загадваў жывёлагадоўчай фермай саўгаса «Ялава» Чавускага раёна, кіраваў нафтавай базай машынна-трактарнай станцыі. У 1939–1940 гг. прымаў удзел у савецка-фінляндскай вайне.
З пачатку Вялікай Айчыннай вайны Пётр Касянчук працаваў на адным з прадпрыемстваў, якія былі эвакуіраваны на Урал. У снежні 1941 г. быў зноў прызваны ў Чырвоную Армію. Ваяваў на Заходнім і 2-м Беларускім франтах. У сакавіку 1943 г. сапёр Касянчук быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, у жніўні гэтага ж года быў адзначаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені.
20 лютага 1944 г. у складзе групы разведчыкаў пад агнём непрыяцеля зрабіў праход у мінных палях і драцяных загароджах у раёне Магілёва. У сакавіку 1944 г. за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, Пётр Якаўлевіч Касянчук быў узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ-й ступені.
24 чэрвеня 1944 г. сяржант Касянчук разам з воінамі-сапёрамі свайго падраздзялення зрабіў для савецкіх разведчыкаў тры праходы ў мінных палях і драцяных загароджах праціўніка і быў узнагароджаны ордэнам Славы ІІ-й ступені.
19 студзеня 1945 г. Пётр Касянчук пад артылерыйскім агнём ворага рыхтаваў пераправу для байцоў свайго палка і быў цяжка паранены. Памёр ад ран у шпіталі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 красавiка 1945 г. за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі Пётр Якаўлевіч Касянчук быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Славы І-й ступені і стаў поўным кавалерам ордэна Славы.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені, Чырвонай Зоркі, Славы І, ІІ і ІІІ ступеняў, медалямі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».