Дата рождения:
20.04.1902 Востраў, в., Смалявіцкі раён, Мінская вобласць
Дата смерти:
04.12.1973
Краткая справка:
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў, медалямі
Имена на других языках:
Зыль Василий Константинович (русский);
1345 символов
Справка
Васіль Канстанцінавіч Зыль нарадзіўся ў вёсцы Востраў Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Закончыў няпоўную сярэднюю школу. У 1923 г. трапіў у Чырвоную Армію, у 1929 г. закончыў Маскоўскую артылерыйскую школу імя Красіна, вучыўся ў Ваенна-артылерыйскай акадэміі (1931–1933). З чэрвеня 1941 г. на фронце.
Камандзір 299-га гвардзейскага мінамётнага палка (10-ы гвардзейскі танкавы корпус, 4-я танкавая армія, 1-ы Украінскі фронт) гвардыі падпалкоўнік Зыль вызначыўся ў ходзе Вісла-Одэрскай аперацыі: у ноч на 26 студзеня 1945 г. мінамётны полк пад яго камандаваннем адным з першых фарсіраваў раку Одэр.
За ўмелае камандаванне артпалком і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 красавiка 1945 г. падпалкоўніку Васілю Канстанцінавічу Зылю было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”.
У 1946 г. В.К. Зыль скончыў Вышэйшую афіцэрскую школу артылерыі і працягваў службу ва Узброеных Сілах СССР. З 1954 г. – у запасе.
Васіль Канстанцінавіч Зыль узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў, медалямі, ганаровы грамадзянін горада Болхаў Арлоўскай вобласці Расіі. Імя Героя носіць школа ў Калінінградзе.
Пераклад 2020 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта “Герои страны”.