Дата рождения:
01.11.1942 Гірэвічы, в., Валожынскі раён, Мінская вобласць
Дата смерти:
11.01.2021
Краткая справка:
вучоны-гісторык, культуролаг, педагог, дзяржаўны дзеяч, выдатнік адукацыі Беларусі, кавалер ордэна "Знак Пашаны"
Имена на других языках:
Русецкий Аркадий Владимирович (русский);
2743 символа
Справка
Аркадзь Уладзіміравіч Русецкі нарадзіўся ў в. Гірэвічы Валожынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння школы некалькі гадоў працаваў рабочым у саўгасе «Ракаўскі», быў культработнікам санаторыя «Браслаў», журналістам у газеце «Браслаўская звязда». З 1967 г. знаходзіўся на камсамольскай і партыйнай работе. Доўгі час займаў кіруючыя пасады ў Віцебскім абкаме ЛКСМБ, Віцебскім гаркаме Камуністычнай партыі Беларусі, Цэнтральным камітэце Камуністычнай партыі Беларусі ў Мінску, Віцебскім гарвыканкаме.
У 1969 г. А.У. Русецкі скончыў філасофскае аддзяленне гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Непрацяглы час займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў Віцебскім педагагічным інстытуце (цяпер Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава) і Беларускім дзяржаўным універсітэце. Пасля заканчэння аспірантуры Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС у 1978 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Художественная культура и патриотическое воспитание трудящихся (на материалах партийных организаций Белоруссии)». Далейшую даследчыцкую работу прысвяціў праблемам развіцця нацыянальнай культуры і мастацтва. У 1990 г. падрыхтаваў дысертацыю на саісканне ступені доктара гістарычных навук на тэму «Опыт и проблемы реализации политики КПСС в области художественной культуры в 80-е годы (на материале Белоруссии)». Вучоны з’яўляецца аўтарам больш за 200 навуковых работ, сярод якіх – «Художественная культура и патриотическое воспитание» (1980), «Ісці да чалавека» (1987), «Уладзімір Караткевіч: праз гісторыю ў сучаснасць» (1991), «Художественная культура Витебска в позднем средневековье» (1995), «Художественная культура Витебска: с древности до 1917 года» (2001, у суаўтарстве), «Дзень за днём: прыкметы надвор’я, народны каляндар-месяцаслоў з невялічкім гараскопам» (2008), «Художественная культура Беларуси и образование: проблемы и перспективы взаимодействия» (2008 у суаўтарстве), «Уладзімір Караткевіч: яго зорка не згасне ніколі… (спроба літаратурнай біяграфіі)» (2020) і інш.
З 1997 па 2009 г. Аркадзь Уладзіміравіч быў рэктарам Віцебскага дзяржаўнага ўнівер¬сітэта імя П.М. Машэрава, з 2009 па 2021 г. – прафесарам кафедры ўсеагульнай гісторыі і сусветнай культуры. З’яўляўся акадэмікам Беларускай акадэміі адукацыі, Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій, Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (Масква). Уваходзіў у склад Агульнага сходу НАН Беларусі, экспертнага Савета ВАК па праблемах гісторыі і тэорыі культуры, Прэзідыума Рэспубліканскага савета рэктараў. Быў абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2000–2004). Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», знакам «Выдатнік адукацыі Беларусі», медалём Францыска Скарыны і інш.