Дата рождения:
13.10.1913 Дусаеўшчына, в., Капыльскі раён, Мінская вобласць
Дата смерти:
30.06.1944
Краткая справка:
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944), кавалер ордэнаў Леніна, Чырвонай Зоркі
Варианты имени:
Рамашка Мікалай Васілевіч
Имена на других языках:
Ромашко Николай Васильевич (русский);
1438 символов
Справка
Мікалай Васільевіч Рамашка нарадзіўся ў вёсцы Дусаеўшчына Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння 7 класаў Капыльскай СШ працаваў паляводам, рахункаводам, загадчыкам сельскага клуба.
З 1935 г. М.В. Рамашка знаходзіўся на службе ў Чырвонай Арміі, пасля заканчэння тэрміну службы скончыў курсы палітрукоў. У Вялікую Айчынную вайну ваяваў на Паўночна-Заходнім і 1-м Беларускім франтах.
Падчас Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» 30 чэрвеня 1944 г. у складзе зенітнага палка ён абараняў ад налётаў варожай авіацыі чыгуначны мост і пераправу цераз Бярэзіну ля вёскі Свіслач Асіповіцкага раёна. У крытычны момант бою падчас контратакі праціўніка маёр Рамашка замяніў выбыўшага са строю камандзіра роты і асабіста кулямётным агнём знішчыў каля двухсот гітлераўцаў. Загінуў у гэтым баі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычнiка 1944 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Мікалаю Васільевічу Рамашку пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Узнагароджаны ордэнам Леніна (пасмяротна), Чырвонай Зоркі, медалямі.
Імем М.В. Рамашкі названы вуліцы ў Магілёве і Капылі, у вёсцы Дусаеўшчына яму ўстаноўлены помнік. Мемарыяльная дошка і музей Героя існуюць у гімназіі № 1 г. Капыля, якая таксама носіць яго імя.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».