Дата рождения:
07.02.1923 Мікуленкі, в. (цяпер не існуе), Расонскі раён, Віцебская вобласць
Дата смерти:
10.04.1996
Краткая справка:
удзельнік вызвалення Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, поўны кавалер ордэна Славы, узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І-й ступені, медалямі
Имена на других языках:
Рубис Павел Иванович (русский);
1587 символов
Справка
Павел Іванавіч Рубіс нарадзіўся ў вёсцы Мікулінкі Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і рабочага. Пасля заканчэння 7 класаў працаваў у калгасе. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху.
У лістападзе 1943 г. Павел Рубіс уступіў у рады Чырвонай Арміі. 26 снежня 1943 г. у баі за вёску Філіпенкі пад Віцебскам ён кулямётным агнём знішчыў больш за дзесяць гітлераўцаў. У снежні 1943 г. за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, Павел Іванавіч Рубіс узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ-й ступені.
14 верасня 1944 г. падчас фарсіравання ракі Ліелупе ў Латвіі Павел Рубіс прыкрываў агнём пераправу савецкіх войскаў і знішчыў два варожыя кулямёты і два гарматныя разлікі. У лістападзе 1944 г. быў узнагароджаны ордэнам Славы ІІ-й ступені.
У час баёў за горад Клайпеда (Літва) 13 мая 1945 г. П. Рубіс знішчыў 30 гітлераўцаў і варожы станковы кулямёт разам з разлікам. Быў кантужаны, але не пакінуў поле бою, працягваў адбіваць контратакі ворага да падыходу падмацавання.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 г. за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі Павел Іванавіч Рубіс быў узнагароджаны ордэнам Славы І-й ступені і стаў поўным кавалерам ордэна Славы.
У 1947 г. П.І. Рубіс быў дэмабілізаваны. Жыў у пасёлку Расоны Віцебскай вобласці. У 1954 г. скончыў Полацкае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі і працаваў трактарыстам у Расонскім лясгасе.
Узнагароджаны ордэнамі Славы І-й, ІІ-й, ІІІ-й ступеняў, Айчыннай вайны І-й ступені, медалямі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта “Герои страны”.