Дата рождения:
20.02.1918 Калінавая, в., Магілёўскі раён
Дата смерти:
24 ці 22.10.1944
Краткая справка:
удзельнік савецка-фінляндскай 1939–1940 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1940), кавалер ордэнаў Леніна і Чырвонай Зоркі
Имена на других языках:
Соломоников Иван Михайлович (русский); Соломонников Иван Михайлович (русский);
1331 символ
Справка
Іван Міхайлавіч Саламонікаў нарадзіўся ў вёсцы Калінавая Магілёўскага раёна ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў у калгасе, быў будаўніком у Магілёве.
З 1938 г. знаходзіўся ў Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне 1939–1940 гг. 22 снежня 1939 г. у баі на Карэльскім перашыйку падчас атакі Іван Саламонікаў першым дасягнуў варожых акопаў, закідаў іх гранатамі і знішчыў некалькі салдат праціўніка, аказаў першую медыцынскую дапамогу параненаму камандзіру.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1940 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства Івану Міхайлавічу Саламонікаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны І.М. Саламонікаў знаходзіўся на фронце. У 1942 г. скончыў артылерыйскае вучылішча і курсы камандзіраў дывізіёнаў пры Ваеннай акадэміі імя Ф.Э. Дзяржынскага. Камандаваў асобным зенітна-артылерыйскім палком. Быў узнагароджаны ордэнам Леніна, Чырвонай Зоркі.
Прапаў без вестак 24 кастрычніка 1944 г. Імем Івана Саламонікава названа вуліца ў яго роднай вёсцы. У пасляваенны перыяд было знойдзена захараненне з яго імем на могілках сяла Мікеперч у Венгрыі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».