Краткая справка:
спартсменка і трэнер (баскетбол), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіёнка ХХІІ летніх Алімпійскіх гульняў (1980, Масква), чэмпіёнка свету (1983) і Еўропы (1985)
Фамилия в девичестве:
Івінская
Варианты имени:
Івінская Таццяна Міхайлаўна
Имена на других языках:
Beloshapko Tatyana (не определен); Ivinskaya Tatyana (не определен); Белошапко Татьяна Михайловна (русский); Ивинская Татьяна Михайловна (русский);
2457 символов
Справка
Таццяна Белашапка нарадзілася 27 сакавіка 1958 года ў горадзе Віцебску. Яшчэ ў трэцім класе, натхнёная прыкладам старэйшага брата і сястры, прыняла рашэнне займацца баскетболам. У баскетбольным зале СДЮШАР №4 г. Віцебска яе сустрэлі трэнеры Аркадзь і Людміла Гусевы, якія з задавальненнем прынялі дзяўчынку ў секцыю. Выдатныя фізічныя даныя, цудоўная тэхніка і байцоўскі характар хутка зрабілі Таццяну лідэрам у тых камандах, за якія яна выступала.
Пачаткам дарогі ў вялікі баскетбол для спартсменкі стала запрашэнне ў 1972 годзе ў мінскі “Гарызонт”. Першы значны поспех звязаны з усесаюзнымі юнацкімі гульнямі, якія праходзілі ў Вільнюсе ў 1973 годзе. На здольную дзяўчынку тады звярнулі ўвагу трэнеры юніёрскай зборнай краіны. Так у 15 гадоў спартсменка ўвайшла ў каманду, у якой практычна ўсе баскетбалісткі былі на тры гады старэйшыя за яе. З гэтым калектывам Таццяна ўпершыню ўзышла на верхнюю прыступку п’едэстала гонару на чэмпіянаце Еўропы, які праходзіў у Італіі. Яна атрымала не толькі сваю першую залатую ўзнагароду, але і званне майстра спорту.
У каманду майстроў “Гарызонт” (Мінск) спартсменка трапіла ў 1973 годзе. У яе складзе пад кіраўніцтвам Сямёна Халіпскага адыграла некалькі гадоў. У 1979 годзе не без дапамогі Таццяны “Гарызонт” увайшоў у вышэйшую лігу. Менавіта тады спартсменка атрымала запрашэнне ў зборную СССР. На адным з тураў чэмпіянату яна была прызнана лепшай нападаючай. Ад савецкай зборнай на Алімпіядзе ў Маскве чакалі толькі перамогі. Гэта абумоўлівалася і выдатным складам, і тым, што з-за байкоту ў Гульнях не ўдзельнічалі галоўныя канкурэнты – спартсменкі з Амерыкі. Савецкая зборная апраўдала надзеі балельшчыкаў і атрымала залаты медаль.
Аднак у чарадзе шматлікіх перамог Таццяну асабліва вылучае яшчэ і поспех беларускай зборнай, якая заняла на Спартакіядзе народаў СССР ганаровае трэцяе месца. Наперадзе была Алімпіяда ў Лос-Анджэлесе. Таццяна рыхтавалася да яе з максімальнай аддачай, аднак 8 мая баскетбалісткам абвясцілі: “Савецкі Саюз не прыме ўдзел у Гульнях за акіянам. Рыхтуйцеся да “Дружбы–84”, турнір пройдзе ў Маскве”. І тут зноў заслужанае золата і тытул чэмпіёна.
У пачатку 1990-х гадоў з-за шматлікіх траўм Таццяна Міхайлаўна Белашапка скончыла спартыўную кар’еру, аднак і сёння займаецца трэнерскай працай, выхоўвае новае пакаленне чэмпіёнаў.
Даведка падрыхтавана на аснове матэрыялаў сайта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у 2019 г.