Дата рождения:
01.01.1923 Рэкта, аг., Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць
Дата смерти:
22.06.1999
Краткая справка:
удзельнік партызанскага руху і вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну (разведчык), поўны кавалер ордэна Славы
Имена на других языках:
Кротов Роман Тимофеевич (русский);
2455 символов
Справка
Раман Цімафеевіч Кротаў нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля атрымання няпоўнай сярэдняй адукацыі працаваў тэхнікам-метэаролагам метэаралагічнай станцыі ў гарадскім пасёлку Клічаў. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны вярнуўся да бацькоў, быў малатабойцам у вясковай кузні.
З чэрвеня 1943 г. Раман Кротаў быў разведчыкам партызанскага атрада імя Сталіна 10-й Журавіцкай партызанскай брыгады. Пасля злучэння брыгады з перадавымі часткамі Чырвонай Арміі ў кастрычніку 1943 г. стаў чырвонаармейцам. Ваяваў на 1-м Беларускім, 1-м і 3-м Украінскім франтах, удзельнічаў у вызваленні Беларусі, Украіны, Польшчы і Венгрыі.
У маі 1944 г. Р.Ц. Кротаў вызначыўся ў барацьбе за вышыню ля вёскі Сухоўля Львоўскай вобласці. Ён першым узняўся ў атаку, уварваўся ў нямецкую траншэю і знішчыў каля 10 гітлераўцаў. Быў паранены, але не пакінуў захопленую пазіцыю да падыходу стралковых падраздзяленняў. За ўзорнае выкананне заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым доблесць і мужнасць у маі 1944 г. Раман Цімафеевіч Кротаў быў узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ступені.
15 ліпеня 1944 г. у ходзе Львоўска-Сандамірскай наступальнай аперацыі Раман Кротаў знішчыў у баі 12 нямецкіх салдат і аднаго ўзяў у палон. Быў паранены, але не пакінуў поле бою. За ўзорнае выкананне заданняў камандавання і праяўленыя доблесць і мужнасць у жніўні 1944 г. Раман Цімафеевіч Кротаў быў узнагароджаны ордэнам Славы ІІ ступені.
Падчас Балатонскай абарончай аперацыі ў сакавіку 1945 г. вёў назіранне за пярэднім краем абароны праціўніка і cвоечасова выявіў вялікую колькасць варожых танкаў і пяхоты. Атака праціўніка была адбіта. За доблесць і мужнасць у сакавіку 1945 г. Раман Цімафеевіч Кротаў быў ўзнагароджаны другім ордэнам Славы ІІІ ступені.
Пасля дэмабілізацыі ў лістападзе 1945 г. ён вярнуўся ў Беларусь. Працаваў падатковым інспектарам. У 1956 г. скончыў Мінскі фінансавы тэхнікум. Загадваў фінансавымі аддзеламі Івацэвіцкага і Пружанскага райвыканкамаў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 лістапада 1970 г. за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі Раман Цімафеевіч Кротаў пераўзнагароджаны ордэнам Славы І ступені і стаў поўным кавалерам ордэна Славы.
Раман Кротаў – удзельнік Парада Перамогі ў Маскве 8 мая 1985 г. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені, ордэнамі Славы І, ІІ і ІІІ ступеняў, беларускім ордэнам «За службу Радзіме» ІІІ ступені, медалямі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».