Краткая справка:
вучоны-гісторык, правазнавец, аўтар "Агляду гісторыі Беларусі са старажытнейшых часоў" (1857) – першай сістэматызаванай гісторыі Беларусі з даўнейшых часоў да канца ХVІІІ ст.
Варианты имени:
Турчыновіч Іосіф Цэзар Вікенцьевіч
Имена на других языках:
Турчинович Иосиф Викентьевич (русский); Турчинович Иосиф Цезарь Викентьевич (русский);
1770 символов
Справка
Восіп Вікенцьевіч Турчыновіч належыць да першых даследчыкаў, якія у сярэдзіне XIX ст. заклалі падмурак вывучэння гісторыі Беларусі.
Ён паходзіў са старажытнага, але збяднелага шляхецкага роду Магілёўскай губерні. Звестак пра дзіцячыя і юнацкія гады вучонага не захавалася. Вядома, што ў 1858 г. В.В. Турчыновіч у чыне тытулярнага саветніка служыў перакладчыкам Магілёўскага дваранскага сходу. У пачатку 1860 х гг. працаваў суддзёй Ніжнеўдзінскага акруговага суда ў Іркуцкай губерні. Паводле меркаванняў гісторыка У.І. Пічэты ён належаў да сталічнай школы гісторыкаў юрыстаў.
Восіп Турчыновіч з’яўляўся аўтарам навуковых работ у галіне гісторыі права, шмат увагі надаваў асвятленню палітычных падзей. Ён з’яўляўся аўтарам навуковых прац “О поземельной собственности и наследстве в Древней Руси” (1853) і “История сельского хозяйства России от времен исторических до 1850 года” (1854). Абедзве кнігі былі заўважаны, і рэцэнзіі на іх друкаваліся ў часопісах “Современник”, “Отечественные записки” і інш.
У 1857 г. у Санкт-Пецярбургу выйшла кніга В.В. Турчыновіча “Обозрение истории Белоруссии с древнейшых времен”, дзе ўпершыню была прыведзена сістэматызаваная гісторыя нашай краіны. Кніга складалася з дзесяці частак і адлюстроўвала падзеі, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі з легендарных часоў да канца XVIII ст. Яна набыла вядомасць у навуковых колах, выклікала цікавасць і падштурхнула да новых даследаванняў у галіне беларускай гістарыяграфіі. У спасылках выдадзенага пад рэдакцыяй А.С. Дамбавецкага “Опыта описания Могилевской губернии…” кніга В.В. Турчыновіча названа як “История Белоруссии”. Працы В.В. Турчыновіча ўзгадваліся ў такіх выданнях, як “Русская историческая библиография” братоў Ламбіных, а таксама “Русская историческая библиография” У.І. Мяжова.