Дата рождения:
20.01.1945 Палессе, в., Мядзельскі раён, Мінская вобласць
Дата смерти:
17.05.2005
Краткая справка:
актрыса тэатра і кіно, заслужаная артыстка Беларусі
Имена на других языках:
Бальчевская Галина Францевна (русский);
1747 символов
Справка
Галіна Францаўна Бальчэўская, актрыса тэатра і кіно, нарадзілася ў в. Палессе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. У 1963 г. скончыла сярэднюю школу №1 г. Чэрвеня. Будучая артыстка рана зацікавілася сцэнай, актыўна прымала ўдзел у мастацкай самадзейнасці. Год пасля заканчэння школы яна працавала на Мінскім мотавелазаводзе токарам. З 1964 па 1968 г. вучылася ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на акцёрскім факультэце (майстэрня А.І. Бутакова). Пасля атрымання дыплома працавала ў Беларускім дзяржаўным тэатры імя Я. Коласа. У 1972 г. уступіла ў трупу Беларускага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы.
Артыстка прымала ўдзел у разнапланавых пастаноўках: лірычных, драматычных, рамантычных, камедыйных. Асабліва яскравымі былі ролі жанчын з народа. Актрыса дасканала перадавала нацыянальныя рысы характару сваіх гераінь, стварала эмацыянальна насычаныя вобразы, якім уласцівы мяккі лірызм, псіхалагізм, паэтычная адухоўленасць. Сярод найбольш значных роляў – Шафак («У ноч зацьмення месяца» М.Карыма), Акуліна («Улада цемры» Л. Талстога), Надзейка («Трыбунал» А. Макаёнка), Ніна («Парог» А. Дударава), Дуня Пракопіна («Плач перапёлкі» паводле І. Чыгрынава), Марфа («Дагарэла свечачка…» А. Петрашкевіча), Зоська, Адэля, Грыпіна («Ажаніцца – не журыцца» братоў Далецкіх і М. Чарота), Альжбета («Паўлінка» Я. Купалы), Ізабела Дрозд («Амністыя» М. Матукоўскага), Віталія («Снежныя зімы» паводле І. Шамякіна) і інш. Сярод роляў сярэдняга і другога плана – Ліза Брычкіна («А досвіткі тут ціхія…» паводле Б. Васільева), Маня («Верачка» А. Макаёнка), Валя («Характары» паводле В. Шукшына), Ганна («Вясёлы тракт» Б. Васільева).
У 1999 г. Г.Ф. Бальчэўскай было прысвоена званне заслужанай артысткі Беларусі.