Уладзімір (свецкае імя Хрышчановіч Уладзімір Іванавіч)
Дата рождения:
1876 ці 1875 Гезгалы, в., Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць
Дата смерти:
люты 1933
Краткая справка:
рэлігійны дзеяч, новапакутнік Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Духовные имена:
Владимир; Владимир Гезгальский; Уладзімір
Имена на других языках:
Хрищанович Владимир Иванович (русский); Хрищенович Владимир Иванович (русский);
1314 символа
Справка
Нарадзіўся будучы святар у сялянскай сям’і. У сталым узросце паступіў у Слуцкае духоўнае вучылішча, якое скончыў у 1911 г. Служыў псаломшчыкам у храме святога Мікалая Цудатворца ў в. Горкі (Старадарожскі раён Мінскай вобласці). У 1930 г. быў рукапаложаны ў іерэі. Адначасова праводзіў богаслужэнні ў царкве Праабражээння Гасподняга ў в. Языль (гэтага ж раёна). Айцец Уладзімір быў надзвычай сумленным і шчырым чалавекам. За частае ажыццяўленне набажэнстваў і «антысавецкую агітацыю» ў снежні 1932 г. яго арыштавалі, асудзілі і ў лютым 1933 г. расстралялі. Маёмасць святара была канфіскавана, сям’я выслана за межы Беларусі.
У сакавіку 1989 г. У. І. Хрышчановіча рэабілітавалі. 28 кастрычніка 1999 г. Сінодам Беларускай Праваслаўнай Царквы ён быў кананізаваны як мясцовашанаваны святы. У 2000 г. рашэннем Асвячонага юбілейнага архірэйскага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы далучаны да ліку новапакутнікаў і праведнікаў расійскіх для агульнацаркоўнага ўшанавання. Свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хрышчановіча таксама называюць Гезгальскім (па месцу нараджэння). Мясцовыя жыхары лічаць яго сваім нябесным апекуном. Царква, што знаходзіцца на тэрыторыі папраўчай калоніі-пасялення ў Гезгалах (Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобласці), названа ў гонар гэтага святога.