Дата рождения:
03.08.1935 Лявонаўцы, в., Міёрскі раён, Віцебская вобласць
Дата смерти:
01.04.2008
Краткая справка:
расійскі ваенны дзеяч, віцэ-адмірал, Герой Савецкага Саюза (1978)
Варианты имени:
Томка Ягор Андрэевіч
Имена на других языках:
Томко Егор Андреевич (русский);
2016 символов
Справка
Ягор Андрэевіч Томка нарадзіўся ў вёсцы Лявонаўцы Міёрскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння сярэдняй школы трапіў на флот. У 1958 г. скончыў Вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя М.В. Фрунзэ, служыў на тарпедных катэрах, а пасля заканчэння Вышэйшых спецыяльных афіцэрскіх класаў ВМФ на падводных лодках Паўночнага флоту. У маі 1968 г. на атамнай падводнай лодцы (АПЛ) “К-27”, дзе Ягор Андрэевіч служыў старшым памочнікам камандзіра, адбылася аварыя. Нягледзячы на ўздзеянне радыяцыі Я.А. Томка праз паўгода вярнуўся ў строй, быў прызначаны старшым памочнікам камандзіра экіпажа АПЛ “К-11” і камандзірам 426-га экіпажа Паўночнага флоту.
З 1974 г. Я.А. Томка – начальнік штаба, а з 1977 г. – камандзір 11-й дывізіі атамных падводных лодак. У 1978 г. ён удзельнічаў у пераходзе з Паўночнага на Ціхаакіянскі флот пад ільдамі Арктыкі дзвюх падводных лодак, з’яўляючыся старэйшым на борце АПЛ “К-212”.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лістапада 1978 г. за паспяховае выкананне заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым мужнасць і адвагу Ягору Андрэевічу Томку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”.
У якасці камандзіра дывізіі Я.А. Томка неаднаразова ўдзельнічаў у прыёмцы і выпрабаванні новых АПЛ. У 1984 г. быў прызначаны начальнікам Вышэйшага ваенна-марскога вучылішча падводнага плавання імя Ленінскага камсамолу.
З лютага 1992 г. віцэ-адмірал Томка – у запасе. Быў старшынёй праўлення Міжнароднага фонду маракоў-падводнікаў і ветэранаў падводнага флоту.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, “За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР” ІІ-й і ІІІ-й ступеняў, расійскім ордэнам Мужнасці, медалямі.
У гонар Я.А. Томкі ўстаноўлена мемарыяльная дошка і названа вуліца у Міёрах. Ваенная форма, дакументы і фатаграфіі прадстаўлены ў экспазіцыі гісторыка-краязнаўчага музея Міёрскай сярэдняй школы № 3, якая таксама носіць яго імя.
Пераклад 2020 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта “Герои страны”.