Краткая справка:
беларускі і расійскі спартсмен (біятлон), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён XVI зімовых Алімпійскіх гульняў (1992, Альбервіль), чэмпіён свету (1992), бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (1994), чэмпіён СНД (1992)
Имена на других языках:
Redkin Yevgeny (английский); Редькин Евгений Леонидович (русский);
1961 символ
Справка
Яўген Рэдзькін нарадзіўся ў Ханты-Мансійску. У пачатку 1990-х гг. разам са сваім трэнерам Уладзімірам Путравым пераехаў у Беларусь, паступіў у Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры і спорту.
У спартыўным дасье Яўгена Рэдзькіна ёсць некалькі значных дасягеннняў. Першае з іх – перамога ў гонцы на 15 км на юніёрскім чэмпіянаце свету ў 1990 г. Гэтае дасягненне дазваляла маладому спартсмену ўвайсці ў склад дарослай зборнай Савецкага Саюза, аднак залічэнне ў каманду адбылося толькі пасля выйгрышу Яўгенам Рэдзькіным гонкі на 20 км на знакамітай «Іжэўскай вінтоўцы» ў 1992 г. Па ўмовах спаборніцтваў, пераможца (па факце – чэмпіён СНД) атрымліваў не толькі першы прыз, але і права прадстаўляць на Алімпіядзе ў Альбервілі аб'яднаную зборную з біятланістаў былых савецкіх рэспублік.
На Алімпійскіх гульнях 1992 г. Яўген Рэдзькін удзельнічаў у індывідуальнай гонцы на 20 км. Сваім галоўным козырам спартсмен лічыў дакладную стральбу: усе 20 стрэлаў трапілі ў мішэнь. У выніку 22-гадовы прадстаўнік Беларусі стаў алімпійскім чэмпіёнам.
Пасля Альбервіля Яўген Рэдзькін выступаў за аб’яднаную каманду на этапе Кубка свету ў Навасібірску. Зборныя разыгрывалі медалі чэмпіянату свету ў каманднай гонцы. У склад зборнай СНД разам з Яўгенам Рэдзькіным уваходзілі Аляксандр Папоў, Анатоль Ждановіч, Аляксандр Тропнікаў. Спартсмены аб’яднанай каманды прыйшлі да фінішу першымі і сталі чэмпіёнамі свету.
У 1994 г. Яўген Рэдзькін у складзе зборнай Беларусі прымаў удзел у чэмпіянаце Еўропы. Беларуская чацвёрка выйграла бронзавыя медалі ў мужчынскай эстафеце 4х7,5 км.
У 1995 г. Яўген Рэдзькін атрымаў сур’ёзную траўму, пакінуў вялікі спорт і разам з трэнерам вярнуўся на Радзіму. Праз некалькі гадоў алімпійскі чэмпіён стаў кіраваць развіццём зімовага спорту ў Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе Расіі.
Даведка падрыхтавана на аснове матэрыялаў сайта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у 2019 г.