Дата рождения:
15.11.1923 Струмень, в., Кармянскі раён, Гомельская вобласць
Дата смерти:
30.07.2007 Пінск, г., Брэсцкая вобласць
Краткая справка:
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, кавалер ордэнаў Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў, Чырвонай Зоркі, "За службу Радзіме" ІІІ ступені, поўны кавалер ордэна Славы
Имена на других языках:
Хаданович Лев Сергеевич (русский); Ходанович Лев Сергеевич (русский);
1655 символов
Справка
Леў Сяргеевіч Хадановіч нарадзіўся ў вёсцы Струмень Кармянскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і служачага. Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю.
З верасня 1941 г. прымаў удзел у баявых дзеяннях. У маі 1942 – кастрычніку 1943 г. быў партызанам-падрыўніком атрада імя Варашылава 1-й Гомельскай партызанскай брыгады.
Сяржант Xадановіч асабліва вызначыўся ў ноч на 23 ліпеня 1944 г., калі знаходзіўся ў разведцы на паўднёвым захадзе ад Гродна, дзе знішчыў двух карэкціроўшчыкаў агню і здабыў каштоўныя звесткі аб дыслакацыі войскаў праціўніка і быў узнагароджаны ордэнам Славы III-й ступені.
У ноч на 1 снежня 1944 г. памочнік камандзіра ўзвода разведкі старшы сяржант Xадановіч пераадолеў водны рубеж непадалёк ад горада Ломжа (Польшча), умела дзейнічаў пры падаўленні кулямётнай кропкі і захопе двух «языкоў» і атрымаў ордэн Славы ІІ ступені.
13 лютага 1945 г. памочнік камандзіра ўзвода старшына Xадановіч на чале групы разведчыкаў захапіў «языка» і здабыў каштоўныя звесткі аб пярэднім краі абароны праціўніка. 27 сакавіка 1945 г. узяў у палон 35 варожых салдат. У 1945 г. Леў Сяргеевіч Хадановіч узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і ордэнам Славы I-й ступені.
У 1947 г. быў дэмабілізаваны. Скончыў Гомельскі рачны тэхнікум, працаваў старшым дыспетчарам Днепра-Бугскага тэхнічнага ўчастка. Жыў у Пінску.
Узнагароджаны ордэнамі Славы I-й (1945), II-й і III-й (1944) ступеняў, Чырвонага Сцяга (1945), Айчыннай вайны I-й (1985) і II-й (1945) ступеняў, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі (1943, 1944), медалём «За адвагу» (1944), іншымі медалямі, ордэнам «За службу Радзіме» III-й ступені (1999).
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».