Дата рождения:
23.12.1916 Івакі, в., Гомельскі павет, Магілёўская губерня (цяпер Добрушскі раён, Гомельская вобласць)
Дата смерти:
21.03.1998
Краткая справка:
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945)
Варианты имени:
Халяўкін Мікалай Аляксеевіч
Имена на других языках:
Холявкин Николай Алексеевич (русский); Холявко Николай Алексеевич (русский);
1560 символов
Справка
Мікалай Аляксеевіч Халяўка нарадзіўся ў вёсцы Івакі Гомельскага павета Магілёўскай губерні (зараз аграгарадок Добрушскага раёна Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння дзвух класаў мясцовай школы працаваў у сельскай гаспадарцы, служыў міліцыянерам у Мінску. У 1937 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію.
Мікалай Халяўка ўдзельнічаў у баях з чэрвеня 1941 г. Быў паранены, лячыўся ў шпіталі. У красавіку 1944 г. быў накіраваны ў 34-ы танкавы вучэбны полк 1-й танкавай вучэбнай брыгады (горад Дзяржынск), які рыхтаваў экіпажы для самаходнай артылерыі. Баявы шлях гвардыі сяржант Халяўка працягваў у якасці зараджальшчыка складзе экіпажа СУ-76М 108-га гвардзейскага самаходна-артылерыйскага палка 4-га Украінскага фронту.
Асабліва вызначыўся 2 снежня 1944 г. Гарматы батарэі пайшлі наперад на падаўленне артылерыі праціўніка, а стралковыя часткі былі адрэзаныя ад самаходных гармат кулямётным агнём з дзота. Сяржант Халяўка закідаў амбразуры дзота гранатамі, знішчыў з аўтамата 28 гітлераўцаў, а дваіх узяў у палон.
У 1945 г. за абразцовае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм, Мікалаю Аляксеевічу Халяўку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Пасля лячэння і дэмабілізацыі Мікалай Халяўка вярнуўся на радзіму. Жыў у роднай вёсцы, працаваў у калгасе.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1945), Айчыннай вайны I-й ступені (1985), медалямі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».