Дата рождения:
03.02.1921 Асееўка, в., Мінскі раён
Дата смерти:
1987
Краткая справка:
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945)
Имена на других языках:
Хмелевский Аркадий Сильвестрович (русский);
1666 символов
Справка
Аркадзь Сільвестравіч Хмялеўскі нарадзіўся ў вёсцы Асееўка Мінскага раёна ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскі юрыдычны тэхнікум. Працаваў у Гродзенскім гарадскім аддзеле Народнага камісарыята ўнутраных спраў. З ліпеня 1940 г. праходзіў тэрміновую вайсковую службу.
З 23 чэрвеня 1941 г. ваяваў на Заходнім, Бранскім, Цэнтральным, 1-м Украінскім франтах. У 1942 г. скончыў Тамбоўскае ваеннае пяхотнае вучылішча. Аркадзь Хмялеўскі асабліва вызначыўся ў Сандамірска-Сілезскай наступальнай аперацыі на тэрыторыі Польшчы. Разам са сваім батальёнам 12 студзеня 1945 г. на ўсходзе ад горада Кельцы прарваў тры лініі ўмацаванняў праціўніка, знішчыў больш за 10 танкаў і самаходных гармат, дзве батарэі цяжкіх мінамётаў, больш за 100 аўтамашын і звыш двухсот салдат і афіцэраў. У ноч на 27 студзеня 1945 г. батальён А.С. Хмялеўскага фарсіраваў раку Одэр каля горада Штайнау (цяпер Сцінава), пашырыў плацдарм, захапіў некалькі населеных пунктаў на левым беразе і знішчыў больш за 350 салдат і афіцэраў праціўніка.
У 1945 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства Аркадзю Сільвестравічу Хмялеўскаму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Пасля вайны А.Ф. Хмялеўскі працягваў вайсковую службу. У 1946 г. скончыў Ленінградскую вышэйшую афіцэрскую бранятанкавую школу. З 1947 г. – у запасе. Жыў і працаваў у Мінску.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1945), Айчыннай вайны I-й (1985) і II-й (1944) ступеняў, Чырвонай Зоркі (1944), медалямі, у тым ліку «За адвагу» (1943).
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».