Дата рождения:
25.08.1936 Пятровічы, в., Смалявіцкі раён, Мінская вобласць
Дата смерти:
25.06.2018
Краткая справка:
ваенны дзеяч, контр-адмірал, Герой Савецкага Саюза (1982), кавалер ордэнаў Леніна, Чырвонага Сцяга
Варианты имени:
Холад Валянцін Васілевіч
Имена на других языках:
Холод Валентин Васильевич (русский);
2103 символа
Справка
Валянцін Васільевіч Холад нарадзіўся ў вёсцы Пятровічы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. У кастрычнiку 1958 г. скончыў мінна-тарпедны факультэт 1-га Вышэйшага ваенна-марскога вучылішча падводнага плавання ў Ленінградзе.
Вайсковую службу Валянцін Васільевіч Холад праходзіў на Паўночным флоце: быў камандзірам тарпеднай групы падводнай лодкі «С-362» (1958–1960), узначальваў мінна-тарпедную баявую частку (БЧ-3) падводнай лодкі «С-172» (1960–1964), быў старшым памочнікам камандзіра падводнай лодкі «С-197» (1964–1967). Пасля заканчэння Вышэйшых спецыяльных афіцэрскіх класаў ВМФ В.В. Холад стаў памочнікам камандзіра атамнай падводнай лодкі «К-423». Са жніўня 1971 г. камандаваў экіпажам атамнай падводнай лодкі «К-279». З красавіка 1976 г. па верасень 1977 г. быў намеснікам камандзіра 13-й дывізіі 3-й флатыліі падводных лодак. У ліпені 1978 г. скончыў Акадэмічныя курсы афіцэрскага саставу пры Ваенна-марской акадэміі імя А.А. Грэчкі.
Валянцін Холад быў удзельнікам паходаў у Паўночным Ледавітым і Атлантычным акіянах, Міжземным моры. Экіпаж пад яго камандаваннем неаднаразова аб’яўляўся лепшым.
У 1978–1982 гг. служыў у вайсковых частках Міністэрства абароны СССР. У 1982–1992 гг. кіраваў атрадам гідранаўтаў, унёс вялікі ўклад у развіццё глыбакаводнай тэхнікі. У якасці старшыні Дзяржаўнай камісіі ўдзельнічаў у выпрабаваннях, прыёмцы і вопытнай эксплуатацыі новых узораў ваенна-марской тэхнікі. У складаных і небяспечных сітуацыях прымаў смелыя рашэнні.
У 1982 г. за паспяховае выкананне заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Валянціну Васільевічу Холаду было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
У 1988 г. Валянцін Холад стаў контр-адміралам. З мая 1992 г. знаходзіўся ў запасе. Вёў актыўную грамадскую дзейнасць, быў членам Савета Герояў Савецкага Саюза, Герояў Расійскай Федэрацыі і поўных кавалераў ордэна Славы Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці. Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1982), Чырвонага Сцяга (1974), медалямі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».