Дата рождения:
16.04.1960 Пухавіцкі раён, Мінская вобласць
Дата смерти:
29.02.1980
Краткая справка:
удзельнік вайны ў Афганістане 1979–1989 гг., Герой Савецкага Саюза (1980), узнагароджаны ордэнам Леніна (пасмяротна)
Имена на других языках:
Чепик Николай Петрович (русский);
1418 символов
Справка
Мікалай Пятровіч Чэпік нарадзіўся ў вёсцы Май Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і калгаснікаў. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў манцёрам на Мінскай дыстанцыі пуці.
У 1978 г. ён быў прызваны ў Савецкую Армію. Праходзіў службу ў Паветрана-дэсантных войсках сапёрам, намеснікам камандзіра інжынерна-сапёрнага ўзвода. Са снежня 1979 г. Мікалай Чэпік у складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў быў накіраваны ў Дэмакратычную Рэспубліку Афганістан. 29 лютага 1980 г. у час вяртання з баявого задання савецкія воіны трапілі ў засаду. У ходзе перастрэлкі Мікалай Чэпік быў паранены ў нагу. Калі скончыліся патроны, мужны воін-дэсантнік падарваў міну, загінуў сам і знішчыў каля 30 ворагаў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета ад 28 красавіка 1980 г. за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры аказанні інтэрнацыянальнай дапамогі Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан, Мікалаю Пятровічу Чэпіку было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Загадам Міністра абароны СССР ад 12 жнiўня 1980 г. Мікалай Чэпік навечна залічаны ў спісы асабовага складу 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі. Узнагароджаны ордэнам Леніна пасмяротна, медалём «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана».
Імя Мікалая Чэпіка носіць вуліца ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна і школа, у якой ён вучыўся. У Віцебску яму ўстаноўлены помнік.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».