Дата рождения:
09.11.1920 Оўзічы, в., Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць
Дата смерти:
22.12.1998
Краткая справка:
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945)
Имена на других языках:
Шило Михаил Давыдович (русский);
1783 символа
Справка
Міхаіл Давыдавіч Шыла нарадзіўся ў сяле Оўзічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння няпоўнай сярэдняй школы працаваў на торфапрадпрыемстве «Гурскі мох» Іванаўскага раёна.
У час Вялікай Айчыннай вайны М.Д. Шыла ўваходзіў у склад падпольнай камсамольскай арганізацыі ў сваёй вёсцы. З лютага 1943 г. быў партызанам атрада імя Сяргея Лазо партызанскай брыгады імя Молатава, якая дзейнічала на тэрыторыі былой Пінскай вобласці. У маі 1944 г. М.Д. Шыла залічаны ў рады Чырвонай Арміі і прызначаны кулямётчыкам 447-га стралковага палка 397-й стралковай дывізіі. Змагаўся на 1-м Беларускім, 3-м і 1-м Прыбалтыйскіх франтах. Быў цяжка паранены. Асабліва вызначыўся ў Варшаўска-Пазнанскай наступальнай аперацыі.
У баі 28 студзеня 1945 г. знішчыў больш за 70 салдат і афіцэраў, а 2 лютага 1945 г. 95 гітлераўцаў.
У 1945 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства Шылу Міхаілу Давыдавічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Пасля вайны Міхаіл Шыла працягваў службу ў войску. З 1946 г. знаходзіўся ў запасе. Скончыў у 1948 г. Пінскую партыйную школу. Жыў у горадзе Іванава Брэсцкай вобласці, загадваў цэнтральнай ашчаднай касай, быў кіраўніком аддзела сацыяльнага забеспячэння Іванаўскага раёна. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак пераехаў у Пінск.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1945), Айчыннай вайны І-й ступені (1985), Чырвонай Зоркі (1944), Славы III-й ступені (1944), медалямі, у тым ліку «Партызану Айчыннай вайны» I-й ступені.
Імем Міхаіла Давыдавіча Шылы названы вуліцы ў Іванаве і Пінску, піянерская дружына Пінскай сярэдняй школы № 7.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».