Дата рождения:
01.09.1918 Шніткі, вёска, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць
Дата смерти:
14.06.1944 Польшча
Краткая справка:
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І ст.
Имена на других языках:
Черепнёв Сергей Михайлович (русский);
1308 символов
Справка
Сяргей Міхайлавіч Чарапнёў нарадзіўся ў вёсцы Шніткі Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю.
У 1938 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1940 г. скончыў Мелітопальскае ваенна-авіяцыйнае вучылішча штурманаў. У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у авіаэскадрыллі цяжкіх бамбардзіроўшчыкаў далёкага дзеяння. Да ліпеня 1943 г. штурман Чарапнёў на самалёце “ТБ-3” здзейсніў 237 паспяховых баявых вылетаў на бамбардзіраванне важных аб’ектаў у тыле праціўніка, нанёс ворагу значны ўрон у жывой сіле і баявой тэхніцы.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 верасня 1943 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Сяргею Міхайлавічу Чарапнёву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”.
Адважны лётчык загінуў 14 чэрвеня 1944 г. пры выкананні баявога задання ў раёне польскага горада Дэмблін. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І ступені.
На будынку школы ў вёсцы Высачаны Віцебскай вобласці, якая носіць імя С.М. Чарапнёва, знаходзіцца мемарыяльная дошка. На Алеі Славы ў Лёзна ўстаноўлена Стэла ў гонар Героя.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта “Герои страны”.