Дата рождения:
16 ці 25.12.1899 Чарневічы, в., Барысаўскі раён, Мінская вобласць
Дата смерти:
20 ці 21.07.1976
Краткая справка:
военачальнік, генерал-маёр, удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, вайны ў Іспаніі 1936–1939 гг., савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1940), узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Суворава ІІ ст., ордэнам Кутузава ІІ ст., ордэнам “Крыж Грунвальда” ІІІ класа (Польшча), ордэнам “Крыж храбрых” (Польшча), медалямі
Имена на других языках:
Черняк Степан Иванович (русский);
2492 символа
Справка
Сцяпан Іванавіч Чарняк нарадзіўся ў вёсцы Чарневічы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу.
Са студзеня 1917 г. служыў у рускай арміі, удзельнічаў у Першай сусветнай вайне. У сакавіку 1918 г. C.І. Чарняк стаў чырвонаармейцам. У 1921 г. скончыў Маскоўскія пяхотныя камандныя курсы і служыў памочнікам камандзіра роты пры Вышэйшым інстытуце палітскладу РСЧА ў Петраградзе, затым узначальваў кулямётную каманду стралковага палка ў Закаўказзі. Пасля заканчэння ў 1924 г. Ленінградскай пяхотнай школы камсаставу РСЧА Сцяпан Чарняк камандаваў стралковым батальёнам у Беларускай і Маскоўскай ваенных акругах. Удзельнічаў у нацыянальна-рэвалюцыйнай вайне ў Іспаніі, савецка-фінляндскай вайне 1939–1940 гг. Дывізія пад яго камандаваннем вызначылася пры прарыве “Лініі Манергейма”.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 красавіка 1940 г. за ўмелае камандаванне дывізіяй, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства Сцяпану Іванавічу Чарняку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
У маі 1941 г. С.І. Чарняк скончыў курсы Вышэйшага каманднага саставу пры Акадэміі Генеральнага штаба. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны камандаваў арміяй на Закаўказскім, Крымскім, Калінінскім франтах. У баі 12 снежня 1942 г. быў цяжка паранены. Пасля выздараўлення зноў вярнуўся на Калінінскі фронт, удзельнічаў у Смаленскай наступальнай аперацыі. З кастрычніка 1943 г. Сцяпан Чарняк – камандзір Ноўгарад-Северскай стралковай дывізіі ў складзе 1-га Беларускага фронту. Байцы Чарняка паспяхова ўдзельнічалі ў Гомельска-Рэчыцкай і Калінкавіцка-Мазырскай наступальных аперацыях.
У студзені 1944 г. Сцяпан Іванавіч зноў быў цяжка паранены. Пасля вяртання ў строй на чале 41-й дывізіі ў складзе 1-га Беларускага фронту фарсіраваў Заходні Буг, Віслу, прайшоў усю Польшчу, удзельнічаў ва ўзяцці Берліна.
Пасля вайны С.І. Чарняк узначальваў упраўленне баявой і палітычнай падрыхтоўкі групы савецкіх войскаў у Германіі. Са жніўня 1947 г. кіраваў ваенным камісарыятам у Калінінскай вобласці, потым служыў у Краснадарскім краі. У 1958 г. С.І. Чарняк быў адпраўлены ў запас.
Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Суворава ІІ ступені, ордэнам Кутузава ІІ ступені, а таксама замежнымі ўзнагародамі: ордэнам “Крыж Грунвальда” ІІІ класа (Польшча), ордэнам “Крыж храбрых” (Польшча), двума медалямі Польскай Народнай Рэспублікі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта “Герои страны”.