Дата рождения:
09.12.1923 Полацк, г., Віцебская вобласць
Дата смерти:
10.04.2002
Краткая справка:
ваенны дзеяч, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945), кавалер ордэнаў Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І ступені
Имена на других языках:
Черкас Людвиг Станиславович (русский);
1745 символов
Справка
Людвіг Станіслававіч Чэркас нарадзіўся ў Полацку Віцебскай вобласці ў сям’і служачага-чыгуначніка. З 1935 г. жыў у Маскве. Скончыў 8 класаў сярэдняй школы і Маскоўскі палітэхнікум Міністэрства нарыхтовак. Працаваў тэхнікам-механікам.
У чэрвені 1941 г. Л.С. Чэркас уступіў у народнае апалчэнне. Змагаўся на Заходнім, 2-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах. У кастрычніку 1941 г. ваяваў пад Вязьмай, з баямі выйшаў з акружэння. У 1942 г. Людвіг Чэркас скончыў Ноўгарад-Валынскае пяхотнае вучылішча і стаў камандзірам кулямётнай роты. Удзельнічаў ва Уманска-Баташанскай, Люблінска-Варшаўскай і Вісла-Одэрскай наступальных аперацыях. 19 студзеня 1945 г. штурмавая група пад яго камандаваннем прарвала варожую абарону і ўварвалася ў горад Радзеў (Польшча). У вулічных баях Л.С. Чэркас знішчыў каля 30 гітлераўцаў, быў цяжка паранены, але не пакінуў поле бою.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 лютага 1945 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Людвігу Станіслававічу Чэркасу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”.
Пасля заканчэння вайны Л.С. Чэркас працягнуў службу ў арміі. У 1954 г. скончыў Ваенную акадэмію бранятанкавых і механізаваных войскаў. З 1959 г. палкоўнік Чэркас – у запасе. Жыў у Маскве, працаваў у адным з навукова-даследчых інстытутаў.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума ордэнамі Айчыннай вайны І-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі. На доме № 19 па Волжскім бульвары ў Маскве ў памяць аб Л.С. Чэркасе ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта “Герои страны”.