Дата рождения:
30.12.1916 Плешчаніцы, г. п., Лагойскі раён, Мінская вобласць
Дата смерти:
30.03.1977
Краткая справка:
лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны і вайны з Японіяй 1945 г., Герой Савецкага Саюза (1944)
Имена на других языках:
Шутт Николай Константинович (русский);
2228 символов
Справка
Мікалай Канстанцінавіч Шут нарадзіўся ў вёсцы Плешчаніцы (цяпер пасёлак Лагойскага раёна Мінскай вобласці). Скончыў прафтэхшколу металістаў у Рагачове, аўташколу ў Бабруйску (1932), 4 курсы рабфака пры Мінскім медыцынскім інстытуце (1936), Мінскі аэраклуб (1937). З 1936 г. працаваў на Мінскай кандытарскай фабрыцы «Камунарка».
Са студзеня 1938 г. служыў у Чырвонай Арміі. У снежнi 1938 г. Мікалай Шут скончыў Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. Служыў у страявых частках Ваенна-паветраных сіл (ВПС) у Закаўказскай ваеннай акруге. У складзе 56-га знішчальнага авіяцыйнага палка ўдзельнічаў у баях на рацэ Халхін-Гол (Манголія) у ліпені–жніўні 1939 г.
У час Вялікай Айчыннай вайны М.К. Шут быў намеснікам камандзіра і камандзірам авіяэскадрыллі 268-га знішчальнага авіяцыйнага палка (1941–1942). У 1943 г. камандаваў авіяэскадрылляй 270-га знішчальнага авіяцыйнага палка, быў штурманам 516-га знішчальнага авіяцыйнага палка, памочнікам камандзіра 270-га (з лютага 1944 года – 152-га гвардзейскага) знішчальнага авіяцыйнага палка. Ваяваў на Крымскім, Паўночна-Каўказскім, Варонежскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Украінскім франтах, удзельнічаў у абароне Крыма і бітве за Каўказ, у Курскай бітве, вызваленні Правабярэжнай Украіны і Румыніі, Берлінскай і Пражскай аперацыях.
У 1944 г. за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, Мікалаю Канстанцінавічу Шуту было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
За час вайны Мікалай Шут здзейсніў больш за чатыры сотні баявых вылетаў на знішчальніках І-16, Як-7Б і Як-1, правёў больш за 100 баёў, збіў каля 20 самалётаў праціўніка. У 1945 г. скончыў Ліпецкія вышэйшыя лётна-тактычныя курсы.
На пасадзе памочніка камандзіра 281-га асобнага транспартнага авіяцыйнага палка ўдзельнічаў у савецка-японскай вайне 1945 г. Працягваў службу на Далёкім Усходзе, у Закаўказскай і Адэскай ваенных акругах. З мая 1949 г. знаходзіўся ў запасе.
У 1950–1959 гг. жыў у вёсцы Пухавічы Мінскай вобласці, працаваў загадчыкам клуба. Затым пераехаў у Малдову.
Мікалай Канстанцінавіч Шут узнагароджаны ордэнам Леніна (1944), Чырвонага Сцяга (1943, 1943), Аляксандра Неўскага (1944), медалямі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».