Дата рождения:
08.08.1901 Лапацічы, в., Слуцкі раён, Мінская вобласць
Дата смерти:
23.01.1945
Краткая справка:
удзельнік партызанскага руху ў Грамадзянскую вайну 1918 — 1920 гг., удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943), кавалер ордэна Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І ступені
Имена на других языках:
Уласовец Александр Игнатьевич (русский);
1387 символов
Справка
Аляксандр Ігнатавіч Уласавец нарадзіўся ў вёсцы Лапацічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў будаўнічым тэхнікуме.
У Чырвонай Арміі з 1922 г. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне. У 1928 г. скончыў Ленінградскую школу ваенных зносін. Служыў у Разані, затым на Далёкім Усходзе. У 1936 г. капітан Уласавец быў накіраваны ў Амурскую вобласць для далейшага праходжання службы.
У 1942 г. ваяваў пад Сталінградам і на Арлоўска-Курскай дузе. У красавіку – снежні 1943 г. камандаваў стралковым палком, воіны якога ў ноч на 25 верасня 1943 г. фарсіравалі раку Дняпро ў раёне сяла Барадаеўка (Верхнедняпроўскі раён Днепрапятроўскай вобласці Украіны), захапілі і пашырылі плацдарм, што садзейнічала поспеху наступальнай аперацыі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычнiка 1943 г. за ўмелае камандаванне стралковым палком, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Аляксандру Ігнатавічу Уласаўцу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Аляксандр Уласавец загінуў у баі у студзені 1945 г. Быў узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны I-й ступені, медалямі. Імем Героя названа вуліца ў Слуцку.
Пераклад 2020 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».