Дата рождения:
16.12.1959 Слуцк, г., Мінская вобласць
Краткая справка:
спартсмен і трэнер (гандбол), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён ХХІV летніх Алімпійскіх гульняў (1988, Сеул), чэмпіён свету (1982), мнагакратны чэмпіён СССР, кавалер ордэна "Знак Пашаны", з 2009 г. – галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па гандболе
Варианты имени:
Шаўцоў Юрый Анатольевіч
Имена на других языках:
Shevtsov Yuri (не определен); Шевцов Юрий Анатольевич (русский);
1443 символа
Справка
Імя ўраджэнца Слуцка Юрыя Шаўцова ведаюць ва ўсім свеце: больш за дзесяць гадоў ён гуляў за знакаміты мінскі СКА, стаў трохкратным уладальнікам Кубка Еўрапейскіх чэмпіёнаў, двухкратным уладальнікам Кубка кубкаў еўрапейскіх краін, шасцікратным чэмпіёнам СССР. Юрый яшчэ ў дзяцінстве выбраў гандбол: у Чавусах, куды пераехала сям’я Шаўцовых, дзейнічала секцыя ручнога мяча пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мікалаевіча Шабуніна. Праз пэўны час Юрый Шаўцоў увайшоў у склад юнацкай зборнай Магілёўскай вобласці, потым пераехаў у Мінск і закончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат спартыўнага профілю.
Таленавітага юнака заўважыў галоўны трэнер мінскага СКА Спартак Мірановіч і запрасіў да сябе. У 1980-х – пачатку 1990-х гг. мінскі клуб быў адным з мацнейшых у Савецкім Саюзе, таму лепшыя гандбалісты мінскага СКА ўваходзілі ў зборную СССР. У складзе зборнай Юрый Шаўцоў у 1982 г. стаў чэмпіёнам свету, у 1988 г. заваяваў тытул алімпійскага чэмпіёна XXIV летніх Алімпійскіх гульняў.
У 1991–1992 гг. Юрый працаваў у Германіі, дзе выступаў за нямецкі клуб “Блау-Вайс Шпандау”. Пасля заканчэння спартыўнай кар’еры з 1992 да 2008 г. быў трэнерам шэрага нямецкіх гандбольных клубаў.
З сярэдзіны 2009 г. Юрый Анатольевіч Шаўцоў узначальвае нацыянальную мужчынскую зборную Беларусі па гандболе.
Даведка падрыхтавана на аснове матэрыялаў сайта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у 2019 г.