Краткая справка:
спартсменка і трэнер (баскетбол), спартыўны дзеяч, заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіёнка ХХV летніх Алімпійскіх гульняў (1992, Барселона), чэмпіёнка Еўропы (1989), двухкратная чэмпіёнка Польшчы, трохкратная чэмпіёнка Расіі
Фамилия в девичестве:
Ксенжык
Варианты имени:
Ксенжык Алена Пятроўна
Имена на других языках:
Shvaybovich Yelena (не определен); Ксенжик Елена Петровна (русский); Швайбович Елена Петровна (русский);
1987 символов
Справка
Алена Швайбовіч нарадзілася ў Мінску. Яшчэ ў дзяцінстве захапілася баскетболам. Невысокую дзяўчынку спачатку не хацелі прымаць у баскетбольную секцыю, аднак яна праявіла настойлівасць і ва ўзросце 11 гадоў трапіла да Аляксандра Мікалаевіча Малашкі. Гэта быў удумлівы і мэтанакіраваны спецыяліст, які вырасціў шэраг вядомых беларускіх баскетбалістак. З цягам часу Лена Швайбовіч стала адной з самых перспектыўных вучаніц Аляксандра Малашкі: невысокая рухавая дзяўчынка валодала гульнявым мысленнем. Першы трэнер прыклаў шмат намаганняў, каб развіць яе лепшыя гульнявыя якасці.
Перспектыўная дзяўчына хутка прыцягнула ўвагу Сямёна Львовіча Халіпскага – трэнера знакамітай мінскай каманды “Гарызонт”. Сямён Львовіч дакладна ведаў магчымасці Алены Швайбовіч: выдатную скорасць, рухавасць, рашучасць. Аднак трэнер палічыў, што Алене патрэбна авалодаць уменнем здалёк кідаць па кальцу. Працяглыя трэніроўкі далі вынік: з апекай Алены Швайбовіч на пляцоўцы не маглі справіцца многія саперніцы.
У сярэдзіне 1980-х гг. яна атрымала запрашэнне ў юнацкую зборную СССР. З 1989 г. Алена Швайбовіч выступала ў асноўным саставе жаночай зборнай краіны. У пачатку 1992 г. былому галоўнаму трэнеру зборнай СССР Яўгену Якаўлевічу Гомельскаму ўдалося сабраць каманду, якая змагла выдатна выступіць ў Барселоне, дзе дзяўчаты абыгралі галоўных саперніц з ЗША і Кітая і сталі алімпійскімі чэмпіёнкамі.
Пасля завяршэння Алімпіяды Алена Швайбовіч два гады выступала за польскую “Алімпію” (1994–1996), шэсць гадоў правяла ў маскоўскім “Дынама” (1994–2000). За гэты час яна двойчы станвілася чэмпіёнкай Польшчы, тры разы была чэмпіёнкай Расіі.
У 2000 г. Алена Швайбовіч пакінула вялікі спорт. У 2003 г. разам з мужам пераехала ў Растоў-на-Доне. З пачатку 2006 г. Алена Пятроўна Швайбовіч узначальвае жаночы баскетбольны клуб “Растоў-Дон”.
Даведка падрыхтавана на аснове матэрыялаў сайта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у 2019 г.