Дата рождения:
13.01.1967 Слуцк, г., Мінская вобласць
Краткая справка:
спартсмен (гандбол), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён XXV летніх Алімпійскіх гульняў (1992, Барселона), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1990), ганаровы грамадзянін Слуцка
Имена на других языках:
Iakimovitch Mikhail (не определен); Якимович Михаил Иванович (русский);
2531 символ
Справка
Міхаіл Якімовіч нарадзіўся ў Слуцку. Ва ўзросце 11 гадоў вырашыў паспрабаваць сябе ў спорце. У горадзе працавалі секцыі гімнастыкі і гандбола. Міхаіл стаў наведваць секцыю ручнога мяча, што дзейнічала ў СШ № 5 Слуцка. Заняткі ў ёй праводзіў Давід Рэзнікаў. Трэнер Міхаіла хутка заўважыў, што новы вучань самааддана займаецца гандболам, адказна ставіцца да трэніровак. Давід Ільіч прыклаў шмат намаганняў, каб таленавітага юнака ўзялі ў Мінскую рэспубліканскую спартыўную школу-інтэрнат.
У 1985 г. васемнаццацігадовы Міхал Якімовіч у складзе зборнай Беларусі стаў бронзавым прызёрам І Усесаюзных юнацкіх спартыўных гульняў. Выдатная гульня Міхаіла прывяла яго ў мінскі СКА, якім кіраваў знакаміты Спартак Мірановіч. Пад кіраўніцтвам гэтага выдатнага трэнера Міхаіл Якімовіч стаў сапраўднай зоркай гадбола. Дэбют Якімовіча на міжнародных спаборніцтвах адбыўся ў 1987 г. у Ленінградзе. У цяжкім і напружаным паядынку Міхаіл выдатна замяніў аднаго з вядучых гульцоў і стаў адзін за адным забіваць мячы ў вароты сапернікаў. У гэтым жа 1987 г. у складзе зборнай СССР Міхаіл стаў бронзавым прызёрам юніёрскага чэмпіянату свету, разам з мінскім СКА атрымаў сярэбраныя ўзнагароды чэмпіянату СССР, выйграў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў. Важкі ўклад у перамогі роднай каманды ўнёс левы паўсярэдні Міхаіл Якімовіч, які стаў адным з лепшых бамбардзіраў. У 1988 і 1989 гг. у складзе мінскага СКА Якімовіч двойчы станавіўся чэмпіёнам СССР, тры разы заваёўваў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў у 1987, 1989 і 1990 гг.
У 1990 г. зборная Савецкага Саюза, у складзе якой быў і Міхаіл Якімовіч, ва ўпартай барацьбе саступіла камандзе Швецыі і стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету. У 1992 г. на Гульнях XXV Алімпіяды ў Барселоне аб’яднаная каманда стала чэмпіёнам. На працягу ўсяго алімпійскага турніру нашы спартсмены не прайгралі ніводнага матча. З лікам 22:20 аб’яднаная каманда перамагла сваіх даўніх сапернікаў – каманду Швецыі. У гэтым паядынку Міхаіл Якімовіч забіў 4 мячы.
Пасля завяршэння Алімпіяды Міхаіл накіраваўся ў Іспанію і стаў гуляць за каманды “Тэка” і “Сан Антоніа”. У складзе гэтых каманд ён быў чэмпіёнам Іспаніі ў 1993–1994 гг., уладальнікам Суперкубка Іспаніі ў 1993–1995, 2002 і 2003 гг., Кубка Еўрапейскай гандбольнай федэрацыі ў 1993 г., Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў у 1994 і 2001 гг.
Пасля заканчэння спартыўнай кар’еры Міхаіл Якімовіч вярнуўся ў Беларусь і жыве ў Барысаве.
Даведка падрыхтавана на аснове матэрыялаў сайта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у 2019 г.