Краткая справка:
дыктар беларускага тэлебачання, заслужаная артыстка Беларусі, кавалер ордэна Францыска Скарыны (2016)
Имена на других языках:
Spiridovich Alena (не определен); Спиридович Елена Борисовна (русский);
2472 символа
Справка
Тэлевізійную вядучую Алену Спірыдовіч ведаюць далёка за межамі краіны: папулярныя эстрадныя конкурсы, канцэрты, акцыі і цырымоніі не праходзяць без гэтай абаяльнай жанчыны. Яе чароўная ўсмешка, характэрны голас сталі своеасаблівым сімвалам беларускай эстрады. Міжнародны фестываль мастацтваў “Слявянскі базар у Віцебску”, нязменнай вядучай якога яна з’яўляецца з 1993 г., Міжнародны кінафестываль “Лістапад”, расійскі кінафестываль “Кінатаўр” і Нацыянальны фестываль працаўнікоў сяла “Дажынкі”, Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне і Нацыянальны тэлефестываль песні “На скрыжаваннях Еўропы”, Міжнародны фестываль стран Арктычнга рэгіёна “АртАрктика”, імпрэзы і святы самага рознага маштабу з яе ўдзелам нават цяжка пералічыць.
Алена Барысаўна нарадзілася 22 красавіка 1961 г. у Мінску ў творчай сям’і. Бацька – Барыс Васільевіч Барысёнак – акцёр Тэатра юнага гледача, заслужаны артыст Беларусі. Маці – Тамара Сцяпанаўна Барысёнак – тэлевізійны рэжысёр Беларускага тэлебачання. Атмасфера любові, радасці, узаемаразумення і творчасці спрыяла фарміраванню асобы Алены. У 1983 г. яна скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, атрымала прафесію журналіста і пачала працаваць малодшым рэдактарам дзіцячай рэдакцыі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. Рыхтавала перадачы пра жыццё і праблемы старшакласнікаў, яны выходзілі ў эфір пад назвай “Юнацтва ў дарозе”. Праз некаторы час Алена Спірыдовіч перайшла на працу ў музычную рэдакцыю, дзе прымала ўдзел у падрыхтоўцы музычна-публіцыстычных праграм “Лідар”, конкурсаў маладых артыстаў эстрады “Зорная ростань” (1993–1999), праграм “Вечар – разам”, “Сустрэнемся пасля адзінаццаці”. Прызнаннем творчай працы і адзнакай дзейнасці Алены Спірыдовіч на ніве беларускай культуры стала прысваенне ёй ганаровага звання “Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь” (1999).
Сёння Алена Спірыдовіч паспяхова сумяшчае шматгранную канцэртную дзейнасць у Беларусі і па-за яе межамі з працай на тэлебачанні, прымае актыўны удзел у грамадска-кальтурных акцыях “За сильную и процветающую Беларусь” (2006–2007), “Мы – беларусы” (з 2008). Яна лічыць, што прафесія вядучага вельмі адказная і патрабуе ад чалавека не толькі ведання тэксту і ўмення правільна патрапіць у рытм, але і здольнасці схапіць нюансы, а часам з’імправізаваць. Заўсёды элегантная і абаяльная, Алена Спірыдовіч працуе лёгка і свабодна, перадае сваю душэўную цеплыню гледачам.