Дата рождения:
чэрвень 1897 Грабаў, в., Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць
Дата смерти:
пасля 23.02.1930
Краткая справка:
іерэй, новапакутнік Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Духовные имена:
Валерыян
Варианты имени:
Навіцкі Валерыян Васільевіч
Имена на других языках:
Новицкий Валериан Васильевич (русский);
1248 символов
Справка
Валерыян Васільевіч Навіцкі нарадзіўся ў в. Грабаў Мазырскага павета Мінскай губерні (зараз Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці) у сям’і свяшчэнніка. Пасля заканчэння духоўнага вучылішча паступіў у Мінскую духоўную семінарыю, навучанне ў якой скончыць не паспеў па прычыне яе закрыцця ў 1918 г. З 1921 г. вучыўся на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля смерці бацькі вырашыў стаць святаром. У 1923 г. быў рукапакладзены ў іерэі і прызначаны настаяцелем Свята-Троіцкай царквы ў в. Цялядавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Служыў там на працягу сямі гадоў. У студзені 1930 г. святар быў арыштаваны на падставе таго, што выступаў супраць удзелу сваіх аднавяскоўцаў у дзейнасці антырэлігійных гурткоў. Утрымліваўся ў турме ў Слуцку, дзе падчас следства адхіліў прапанову адмовіцца ад сану. Паводле пастановы калегіі АДПУ ад 23 лютага 1930 г. В.В. Навіцкі быў прыгавораны да смяротнага пакарання і растраляны.
Прэзідыумам Мінскага абласнога суда ад 25 сакавіка 1957 г. Валерыян Васільевіч Навіцкі быў рэабілітаваны. У 1999 г. айцец Валерыян Сінодам Беларускай Праваслаўнай Царквы быў далучаны да ліку святых новапакутнікаў і веравызнаўцаў Мінскай епархіі.