Краткая справка:
спартсменка (лёгкая атлетыка), заслужаны майстар спорту Беларусі, чэмпіёнка ХХVІІІ летніх Алімпійскіх гульняў (2004, Афіны), бронзавы прызёр чэмпіянату свету (2004, 2005) і Еўропы (2006), узнагароджаная ордэнам Айчыны ІІІ ступені, ганаровая грамадзянка Брэста
Фамилия в девичестве:
Барцэвіч
Варианты имени:
Барцэвіч Юлія Віктараўна
Имена на других языках:
Nestsiarenka Yuliya (не определен); Борцевич Юлия Викторовна (русский); Нестеренко Юлия Викторовна (русский);
1789 символов
Справка
Падчас трыумфальнага выступлення на Алімпійскіх гульнях–2004 у Афінах (Грэцыя) нікому не вядомая бягуння з Беларусі Юлія Несцярэнка выйграла ў фінальным алімпійскім забегу на 100 метраў адразу ў пяці чарнаскурых “пантэр” сусветнай лёгкай атлетыкі. Белая Лань – такая мянушка замацавалася за ёю з часу таго неверагоднага поспеху.
Нарадзілася будучая алімпійская чэмпіёнка 15 чэрвеня 1979 г. у г. Брэсце. Займацца спортам пачала яшчэ ў сярэдняй школе: выпрабоўвала сябе і ў плаванні, і ў гімнастыцы, і ў акрабатыцы, але заўсёды марыла хутка бегаць. Вучылася ў Брэсцкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву (выкладчык Б. Хаткевіч), Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву (выкладчык В. Божадарава), Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна. Працавала інструктарам-метадыстам у Брэсцкай абласной школе вышэйшага майстэрства, спартсменам-інструктарам Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларуь.
Юлія Несцярэнка з’яўляецца рэкардсменкай Беларусі ў бегу на 100 м і эстафетным бегу 4х100 м, сярэбраным прызёрам маладзёжнага першынства Еўропы ў эстафетным бегу 4х100 м (2001), бронзавым прызёрам Чэмпіянату Свету ў бегу на 60 м ў памяшканнях (2004), пераможцам этапа “Залатой лігі ІААФ” і трох турніраў сусветнай серыі Гран-пры, дзе ўстанавіла рэкорд Беларусі ў бегу на 100 м – 11,02 секунды.
Ю. Несцярэнка – член Саюза спартсменаў Рэспублікі Беларусь. У 2004 г. яна за дасягненне высокiх спартыўных вынiкаў на ХХVIII Алiмпiйскiх гульнях у г. Афiны ўзнагароджана ордэнам Айчыны III ступенi. Юлія – ганаровы грамадзянiн Брэста (2004). За ўсю гісторыю горада над Бугам яна – другі алімпійскі чэмпіён. У 2005 г. ёй прысвоена ганаровае званне заслужанага майстра спорту Беларусі.