Дата рождения:
11.02.1939 Жодзіна, г., Мінская вобласць
Краткая справка:
вучоны ў галіне аграхіміі, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, кавалер ордэна "Знак Пашаны" (1973, 1978), выдатнік адукацыі Беларусі
Имена на других языках:
Петрович Эдуард Александрович (русский);
4023 символа
Справка
Беларускі вучоны ў галіне аграхіміі Эдуард Аляксандравіч Пятровіч нарадзіўся ў г. Жодзіна Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. У 1956 г. закончыў сярэднюю школу і паступіў на агранамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (БДСГА). Атрымаўшы дыплом у 1961 г., быў накіраваны на работу ў Магілёўскую абласную сельскагаспадарчую доследную станцыю. З 1961 па 1976 г. працаваў інжынерам-глебазнаўцам, загадчыкам аддзела ўгнаенняў, загадчыкам Магілёўскай занальнай аграхімлабараторыі. У 1973 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Влияние фосфорных и калийных удобрений на урожай и качество картофеля в связи с агрохимическими свойствами дерново-подзолистых почв Могилевской области БССР». З 1976 па 1986 г. Э. А. Пятровіч працаваў намеснікам загадчыка сельскагаспадарчага аддзела Магілёўскага абкама КПБ (1976–1978), старшынёй Крычаўскага райвыканкама (1978–1979), першым сакратаром Кіраўскага райкама КПБ (1979–1980), загадчыкам сельскагаспадарчага аддзела Магілёўскага абкама КПБ (1980–1982), першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, старшынёй абласнога АПК (1983–1986). У 1984 г. Э. А. Пятровіч закончыў акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. У 1986–1993 гг. вучоны загадваў кафедрай арганізацыі вытворчасці на сельскагаспадарчых прадпрыемствах БДСГА , у 1993–1999 гг. быў прарэктарам па навуковай рабоце, а ў 1999–2009 гг. працаваў прарэктарам факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Сёння ён з'яўляецца прафесарам кафедры аграбізнесу.
Даследаванні вучонага накіраваны на вывучэнне глебавага покрыва Магілёўскай вобласці і эканамічнай эфектыўнасці розных доз мінеральных угнаенняў на ўраджай сельскагаспадарчых культур у залежнасці ад урадлівасці глебы. Навуковыя працы «Почвы и применение удобрений» (1969), «Памятка полевода: рекомендации по применению удобрений» (1972) выкарыстоўваліся ў практыцы хімізацыі земляробства краіны. Даследаванні па прымяненні ўгнаенняў пад бульбу і лён увайшлі ў рэкамендацыі Заходняга аддзялення УАСГНІЛ (1974). Абагульненыя матэрыялы даследаванняў апублікаваны Беларускім НДІ глебазнаўства і аграхіміі «Агрохимическая характеристика почв Белорусской ССР (Могилевская область)». У 1990 г. вучоным (у суаўтарстве) распрацавана методыка фарміравання і выкарыстання долевага фонду на прыкладзе калгаса імя Кірава Віцебскага раёна і Горскага аб’яднання кааператываў і сялянскіх гаспадарак. На аснове распрацаваных метадычных падыходаў сумесна з М. З. Фрэйдзіным і А. М. Каганам у 1990–1998 гг. праведзена работа па рэфармаванні многіх калгасаў рэспублікі ў закрытыя акцыянерныя таварыствы, таварыствы з абмежаванай адказнасцю, калектыўныя прадпрыемствы, асацыяцыі кааператываў і іншыя рыначныя формы гаспадарання. Таксама Э. А. Пятровіч прымаў удзел у распрацоўцы Праграмы аграрнай рэформы і Канцэпцыі рэфармавання АПК Рэспублікі Беларусь. Ён з'яўляецца аўтарам больш за 300 навуковых і навукова-метадычных прац, у тым ліку 9 манаграфій, 14 вучэбных дапаможнікаў, 20 рэкамендацый па аграхіміі і ўрадлівасці глеб, адаптацыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў да рыначных умоў, рэфармаванні вытворчых адносін у аграрным сектары АПК, сярод якіх – «Арендные отношения в подразделениях животноводства» (1992), «Арендные отношения в подразделениях растениеводства» (1993), «Организационно-экономические отношения в АПК переходного периода» (у суаўтарстве,1998), «Технологии и эфективность производства кормов» (у суаўтарстве, 2005), «Рынок продовольствия и продовольственная безопасность Республики Беларусь» (2011), «Агробизнес» (у суаўтарстве, 2013). «Трудовые интеллектуальные ресурсы белорусского села: состояние и тенденции» ( у суаўтарстве, 2018) і інш. 86 яго прац надрукавана за мяжой.
Эдуард Аляксандравіч Пятровіч узнагароджаны ордэнамі «Працоўнага Чырвонага Сцяга» (1982), «Знак Пашаны» (1973, 1978), медалём «За доблесную працу», ганаровымі граматамі, значком «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» і інш. У 1990 г. ён стаў заслужаным работнікам сельскай гаспадаркі БССР.