Адкрытае акцыянернае таварыства “Бабруйсксельмаш” створана на аснове загада Народнага Камісарыята лясной прамысловасці СССР № 395 ад 18 кастрычніка 1944 г.
У 1944 г. пасля вызвалення Беларусi ад фашысцкай навалы ад большасцi гарадоў i вёсак засталiся толькі руiны. Першачарговай задачай, якая стаяла перад Урадам краіны, было хуткае перасяленне жыхароў з хлявоў, падвалаў, зямлянак у больш-менш добраўпарадкаванае жыллё. Зыходзячы з таго, што самым даступным будаўнiчым матэрыялам у той час з'яўляўся лес, згодна з загадам Народнага Камiсарыята ў горадзе Бабруйску 18 кастрычнiка 1945 г. былi арганiзаваны цэнтральныя рамонтныя майстэрнi, задача якіх заключалася ў рамонце тэхнiкi для лесанарыхтоўшчыкаў .
На першапачатковай стадыi работы (1945–1949) прадпрыемства выконвала рамонт газагенератарных аўтамабiляў на шасi ЗIC-5 i тралёвачных газагенератарных трактароў ДТ-12 для леспрамгасаў Беларусi.
У 1950–1959-я гг. напрамак работы прадпрыемства заставаўся ранейшым: рамонт аўтамабiляў МАЗ-200 i тралёвачных трактароў ДТ-40.
У 1960 г. Урадам краiны была пастаўлена задача – выканаць харчовую праграму. Завод перапрафiліравалі на выпуск сельскагаспадарчых машын для ўнясення ў глебу арганiчных i мiнеральных угнаенняў. На прадпрыемстве быў засвоены выпуск прычэпаў-раскiдвальнiкаў угнаенняў ТУП-3,0; ТУП-3,5; РКМ-500. З цягам часу ўзнікла неабходнасць у вырабе прычэпаў-раскiдвальнiкаў вялiкай грузапад'ёмнасці i завод (першы з усiх заводаў сельскагаспадарчага машынабудавання ў СССР) прыступiў да выпуску КСО-9 – прычэпа-раскiдвальнiка грузапад'ёмнасцю ў 9 тон. Выпуск гэтых машын працягваўся да 1979 г. Пасля праведзенай спецыялiзацыi завод засвоiў i распачаў выпуск рэдуктараў да разнастайных сельскагаспадарчых машын.
У перыяд з 1966 па 1986 г. за добрасумленную працу 66 работнiкаў ААТ “Бабруйсксельмаш” узнагароджаны ўрадавымi ўзнагародамi і атрымалі ганаровыя званні. Міхаілу Купрыянавічу Белакурскаму прысвоена ганаровае званне “Заслужаны работнiк прамысловасцi БССР”, Эдуарду Леанідавічу Гузоўскаму і Уладзіміру Мікалаевічу Жукоўскаму – “Заслужаны рацыяналiзатар БССР”.
З распадам СССР адбыўся рэзкi спад вытворчасцi. Перыяд 1995–1999 гг. быў адзначаны знiжэннем усiх вытворчых паказчыкаў.
У студзенi 2000 г дырэктарам прадпрыемства быў прызначаны Аляксандр Навумавiч Расiн. У адносна кароткi тэрмiн работа завода стабiлiзавалася, былi распрацаваны новыя вiды прадукцыi, засвоены новыя рынкi збыту.
У цяперашнi час прадпрыемства выпускае каля сарака вiдаў гатовай прадукцыі, у тым лiку паўпрыцэпы ПСН-7; ПСТ-7; ППГ-8; ППУ-7,5; ПТУ-4; СТС-12; глебаапрацоўчы пасяўны агрэгат АППА-6; глебаапрацоўчыя агрэгаты АПН-3(4); АПД-7,5; АПН-1,8; касiлкi, пагрузчыкi i iншыя вiды сельскагаспадарчай тэхнiкi.
Вялiкае значэнне надаецца ўдзелу прадпрыемства ў сельскагаспадарчых рэспубліканскіх і міжнародных выстаўках, дзе экспануюцца лепшыя ўзоры яго прадукцыi i заключаюцца дамоўленасцi на пастаўку тэхнiкi. На мiжнародных выстаўках прадукцыя прадпрыемства неаднаразова ўзнагароджвалася залатымі i сярэбранымі медалямі.
Пакупнiкамi прадукцыі ААТ “Бабруйсксельмаш” па-за межамі Беларусi з'яўляюцца Расiя, Украiна, Малдова, Казахстан, Фiнляндыя, Сербiя, Чэхiя, Грэцыя, Лiтва, Латвiя, Эстонiя. Доля экспарту складае больш за 70% ад агульнага аб'ёму прадукцыi прадпрыемства.
У цяперашнi час на ААТ “Бабруйсксельмаш” вядзецца работа па стварэнні сумесных прадпрыемстваў у Казахстане, Узбекiстане, Арменii, Азербайджане i шэрагу рэгiёнаў Расii. Таварны выпуск прадукцыi ў параўнальных цэнах склаў у 2009 г. 19 543 млн. рублёў, у 2008 г. – 17 190 млн. рублёў.
Сёння на прадпрыемстве працуе 420 чалавек.
Матэрыялы падрыхтаваны ААТ “Бабруйсксельмаш” у 2010 г.