Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік
Дата начала:
19.09.1967 Полацк, г., Віцебская вобласць
Краткая справка:
навукова-даследчая і асветніцкая ўстанова культуры
Краткие названия:
НПГКМЗ
Названия на других языках:
National Polotsk Historical and Cultural Museum-Reserve (английский); Национальный Полоцкий историко-культурный музей-заповедник (русский);
Предыдущие названия:
Polatsk Museum-Reserve of History and Culture; Полацкі гісторыка-археалагічны запаведнік; Полацкі гісторыка-культурны запаведнік; Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік; Полоцкий историко-археологический музей-заповедник; Полоцкий историко-культурный музей-заповедник
1934 символа
Справка
Сучасны горад уяўляе сабой унікальную гістарычную тэрыторыю, помнікі якой ахоўваюцца, вывучаюцца, рэстаўрыруюцца і прыстасоўваюцца пад музейныя экспазіцыі. З мэтай захавання помнікаў гісторыі ў 1967 г. быў заснаваны Полацкі гісторыка-археалагічны запаведнік (з 2000 г. – Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік), які ўключыў комплекс гісторыка-культурных каштоўнасцей Полацка. У рамках дзейнасці музея-запаведніка, што на працягу многіх гадоў актыўна займаецца рознымі відамі музеефікацыі помнікаў, адбываецца аб’яднанне функцый захавання і выкарыстання спадчыны шляхам уключэння музеефікаванага асяроддзя ў сучасную культуру. Аб’ектамі музейнага паказу сталі не толькі артэфакты, але і археалагічныя, архітэктурныя помнікі, ансамблі гарадской забудовы і гістарычныя ландшафты.
Філіяламі музея-запаведніка з’яўляюцца Полацкі краязнаўчы музей, Полацкі музей баявой славы, Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора, Музей-кватэра Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанкі, Полацкі музей беларускага кнігадрукавання, Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага, Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я, стацыянарная выстаўка “Прагулка па Ніжне-Пакроўскай”, Полацкая мастацкая галерэя, Дзіцячы музей, Прыродна-экалагічны музей.
Сам запаведнік з яго ахоўнай зонай – ядро, вакол якога ствараюцца ўмовы для ператварэння Полацка ў горад-музей. Музейныя традыцыі горада бяруць пачатак з XI–XII стст., калі ў Сафійскім саборы і Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пачалі збіраць кнігі і абразы. Умоўна манастырскія зборы можна назваць калекцыямі музейнага характару. Іх існаванне ў XI–XVIII стст. стала падмуркам, на якім са стварэннем музея ў Полацкім езуіцкім калегіуме пачалося музейнае будаўніцтва ў горадзе. Сёння калекцыямі, што былі сабраны полацкімі езуітамі, ганарацца музеі, бібліятэкі і ўніверсітэты Масквы, Санкт-Пецярбурга, Мінска, Польшчы, Ватыкана.