Краткая справка:
рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па здабычы і перапрацоўцы нафты і газу ў складзе канцэрна "Белнафтахім"
Краткие названия:
ВА "Беларуснафта"
Названия на других языках:
Production Association "Belorusneft" (английский); ПО "Белоруснефть" (русский);
Предыдущие названия:
Дзяржаўнае нафтагазаздабываючае аб'яднанне "Беларуснафта"
3035 символов
Справка
Лідэрам паліўна-энергетычнага комплексу Рэспублікі Беларусь з’яўляецца дзяржаўная нафтавая кампанія “Беларуснафта”. Пачаткам існавання прадпрыемства лічыцца 1966 г., калі міністр нафтаздабываючай прамысловасці СССР падпісаў загад № 41 ад 20 студзеня 1966 г. “Аб мерах па развіцці нафтаздабываючай прамысловасці ў Беларускай ССР”, згодна з якім і было арганізавана вытворчае аб’яднанне па здабычы нафты – “Беларуснафта”.
Першая прамысловая здабыча нафты пачалася ў 1965 г. на Рэчыцкім радовішчы , што знаходзіцца за 10 км на паўднёвым захадзе ад г. Рэчыца. Гэта было першае нафтавае радовішча, адкрытае ў Беларусі, з глыбінёй залягання нафтаносных гарызонтаў 1900 – 2800 м. У 1978 г. аб’яднанне мела ў эксплуатацыі ўжо 20, у 1995 г. – 37, а ў 2010 г.– 59 радовішчаў. Эксплуатацыйны фонд у пачатку 2010 г. складаў 698 свідравін. Аб’яднанне перапрацоўвае ўласную і куплёную нафту на нафтаперапрацоўчых заводах рэспублікі – ААТ “Мазырскі НПЗ” і ААТ “Нафтан”. Яго збытавая сетка рэалізацыі нафтапрадуктаў і масел буйнейшая ў рэспубліцы. Увесь аб’ём здабываемага спадарожнага газу прадпрыемства перапрацоўвае на Беларускім газаперапрацоўчым заводзе, праектная магутнасць якога складае 500 млн. м3 газу ў год. Геаграфічнае палажэнне завода, разгалінаваная сетка чыгуначных і аўтамабільных дарог дазваляюць яму пастаўляюць прадукцыю ў любую кропку Рэспублікі Беларусь, краіны блізкага і дальняга замежжа.
Рэспубліканскае вытворчае аб’яднанне “Беларуснафта” створана паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 верасня 2006 г. № 576. У яго склад увайшлі нафтагазаздабываючае прадпрыемства “Беларуснафта”, даччыныя прадпрыемствы па нафтапрадуктазабеспячэнні ў абласцях і г. Мінску, аграпрамысловае прадпрыемства “Беларуснафта-Асобіна” і прадпрыемства машынабудавання “Сейсматэхніка”. Акрамя іх зараз у складзе аб’яднання знаходзяцца больш за 20 высокатэхналагічных падраздзяленняў нафтагазаздабываючага і сервіснага блоку, навукова-даследчы праектны інстытут нафты “БелНДПІнафта”, праектны інстытут “Беларуснафта-Нафтахімпраект”, Беларускі газаперапрацоўчы завод. Вытворчае аб’яднанне “Беларуснафта” знаходзіцца ў падпарадкаванні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі (канцэрн “Белнафтахім”).
Сёння вытворчае аб’яднанне “Беларуснафта” – вядучае нафтавае прадпрыемства ў краіне. Асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці з’яўляюцца здабыча нафты і газу, нафтавы сервіс, перапрацоўка вуглевадароднай сыравіны, вытворчая навука, машынабудаванне, рэалізацыя прадуктаў перапрацоўкі нафты і газу ў краіне і па-за яе межамі. Геаграфія вытворчай дзейнасці прадпрыемства пастаянна пашыраецца: сёння “Беларуснафта” супрацоўнічае з нацыянальнымі нафтавымі кампаніямі Венесуэлы і Ірана, вядучымі нафтавымі прадпрыемствамі Расіі. Для забеспячэння экалагічнай бяспекі ў аб’яднанні ўводзіцца сістэма ўпраўлення навакольным асяроддзем згодна з патрабаваннямі стандарта ISO 14001. Колькасць працуючых у аб’яднанні складае каля 21 тыс. чалавек.
Матэрыял падрыхтаваны на аснове інфармацыі, дасланай прадпрыемствам у 2010 г., актуалізаваны ў 2024 г.