Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", Міжнародны фестываль мастацтваў
Дата начала:
18.07.1992 Віцебск, г.
Варианты названия:
"Славянскі базар у Віцебску"
Названия на других языках:
"Славянский базар в Витебске" (русский); Международный фестиваль искусств "Славянский базар в Витебске" (русский);
Предыдущие названия:
Международный фестиваль искусств "Славянский базар"; Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар"
6596 символов
Справка
3 1992 г. вядзе сваю гісторыю Міжнародны музычны фестываль “Славянскі базар”. Арганізатары першага фестывалю ставілі перад сабой даволі сціплыя мэты: прадэманстраваць песенную творчасць славянскіх краін, зацікавіць віцебскага гледача. Аднак неўзабаве фестываль набыў статус вялікага культурнага міждзяржаўнага праекта: ужо ў першым фестывалі ўдзельнічалі артысты з Беларусі, Расіі, Украіны, ЗША, Канады, Аўстраліі, Польшчы.
У дзень адкрыцця 18 ліпеня 1992 г. выйшаў першы нумар фестывальнай газеты “Славянскі базар”, тыраж якой склаў 8 тыс. асобнікаў. Маскоўскім мастаком Аляксандрам Грымам была створана эмблема фестывалю – палявы васілёк на нотным стане. Афіцыйнай музычнай эмблемай стала музычная фраза з маршу Васіля Агапкіна “Развітанне славянкі”.
У 1993 г. “Славянскі базар” прыняты ў Міжнародную федэрацыю фестывальных арганізацый (FIDOF). Упершыню ў яго рамках прайшоў Конкурс маладых выканаўцаў папулярнай песні. Першы Гран-пры і дыплом лаўрэата конкурсу атрымала Таісія Павалій з Украіны.
“Славянскі базар – 94” значна пашырыў геаграфію краін-удзельніц: больш за 20 дзяржаўных сцягоў развявалася на флагштоках побач з галоўнай канцэртнай пляцоўкай фестывалю – Летнім амфітэатрам. У той год упершыню адкрыў дзверы Цэнтр нацыянальных культур, дзе прайшлі Дні нацыянальных культур Беларусі, Балгарыі, Польшчы, Pacii, Украіны. Фальклорныя калектывы, прафесійныя i caмадзейныя спевакі, танцоры дэманстравалі віцебскаму гледачу i гасцям фестывалю мастацтва свaix народаў, быў арганізаваны паказ кінафільмаў і выступленні літаратараў. На сцэне Летняга амфітэатра можна было ўбачыць зорак эстраднага мастацтва першай велічыні. Іх канцэрты, а таксама канцэрты маладых выканаўцаў i канкурсантаў наведалі дзесяткі тысяч гледачоў. Па тэлевізійных каналах сотні мільёнаў людзей у розных краінах свету глядзелі трансляцыі з Віцебска.
У 1995 г. свята набыло новыя якасныя рысы i новае імя – «Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар”». Пад гэтай назвай яно праходзіла 3 гады i ўпісала яркія старонкі ў летапіс культурнага жыцця горада.
У 1998 г. Міжнародны фестываль мастацтваў стаў міждзяржаўным праектам Саюза Pacii i Беларуci, а змена яго назвы (“Славянскі базар у Віцебску”) звязана, у першую чаргу, з жаданнем арганізатараў падкрэсліць прыналежнасць гэтага свята да мастацтва вiцебскай зямлі.
У 2000 г. упершыню ў рамках фестывалю прайшоў V Міжнародны дзіцячы Рэпінскі пленэр, на які сабраліся юныя мастакі з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі і Германіі. Другі раз праходзіў конкурс майстроў народных рамёстваў і промыслаў.
24 студзеня 2001 г. на 35-ай Асамблеі FIDOF у Канах у рамках Міжнароднага музычнага рынку, дзе прысутнічала дэлегацыя Дырэкцыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, дырэктар фестывалю Радзівон Бас атрымаў Дыплом Міжнароднай федэрацыі фестывальных арганізатараў “Фестываль 2000 года”.
На “Славянскім базары ў Віцебску – 2003” у трэці раз прайшлі Дзень дружбы брацкіх народаў Беларусі, Расіі і Украіны, Дзень горада Віцебска і Дні культуры Беларусі, Украіны і Расіі. У дні фестывалю адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця помніка І.І. Салярцінскаму – музыказнаўцу, тэатразнаўцу, аратару, публіцысту, крытыку. У 2003 г. на “Славянскім базары ў Віцебску” нарадзілася новая традыцыя – упершыню адбылося Свята славянскай паэзіі, арганізаванае па ініцыятыве групы беларускіх аўтараў.
У 2004 г. упершыню Міжнароднае журы XIII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск – 2004” узначаліў грамадзянін ЗША, Генеральны сакратар FIDOF Марыо Марэна. У час фестывалю адбыўся канцэрт, у якім прынялі ўдзел лаўрэаты Міжнароднага фестывалю песні імя Ганны Герман “Танцуючыя Эўрыдыкі” (г. Зялёна Гура, Польшча). Гэта абсалютна новая з'ява на Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” – фестываль у фестывалі.
У 2005 г. са сцэны Летняга амфітэатра Генеральны сакратар FIDOF Марыо Марэна абвясціў аб узнагароджанні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі медалём і дыпломам “За значны ўклад у развіццё сусветнага фестывальнага руху”. Больш за 80 мерапрыемстваў на 16 фестывальных пляцоўках – гэта Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску – 2005”.
У 2006 г. адначасова з юбілеем Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” святкавалася пятнаццацігоддзе самастойных дзяржаў Беларусі, Расіі і Украіны. Адбыліся традыцыйныя Дні культуры Беларусі, Расіі і Украіны, кірмаш народных рамёстваў і промыслаў “Горад майстроў”, міжнароднае свята ганчарнага і кавальскага мастацтваў.
XVI Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” падарыў гораду новую, суперсучасную канцэртную пляцоўку ў Летнім амфітэатры. Над праектам працавалі навукоўцы і архітэктары інстытутаў Мінска, Брэста і Наваполацка, генеральны праекціроўшчык – інстытут “Віцебскграмадзянпраект”. У 2007 г., побач з новым амфітэатрам узведзена вежа “Духаўскі круглік”. Сёння вежа – выставачная зала Віцебскага гарадскога Цэнтра культуры. У спісе падзей фестывалю цэлы шэраг музычных, тэатральных, выставачных і кінапраектаў, а таксама Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск – 2007” і Міжнародны дзіцячы музычны конкурс “Віцебск – 2007”.
У 2009 г. у дні фестывалю на флагштоках каля Летняга амфітэатра ўзнялося 36 сцягоў: сцягі 34 краін-удзельніц, сцяг FIDOF і сцяг самога фестывалю. Больш за пяць з паловай тысяч удзельнікаў і гасцей “Славянскага базару ў Віцебску” было акрэдытавана на фестывалі. 10 ліпеня 2009 г. адбылася адна са знакавых падзей міжнароднага форуму – на тэрыторыі амфітэатра была закладзена Алея зорак – Алея лаўрэатаў спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення”.
Зорка Уладзіміра Мулявіна з'явілася на “Алеі зорак” на XIХ Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Сцэна Амфітэатра стала таксама пляцоўкай для ўручэння прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2009–2010 гг.
У 2011 г. пройдзе юбілейны XХ Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Новы стыль фестывалю адлюстраваны ў яго новым лагатыпе, распрацоўкай якога займаліся спецыялісты Цэнтра культуры “Віцебск”. Да юбілею будзе завершана другая чарга рэканструкцыі канцэртнага комплексу амфітэатра. Да пачатку фестывалю ў абласным цэнтры будуць здадзены ў строй новыя аб'екты: піраміда бізнэс-цэнтра “Марка-сіці”, рэстараны, новыя прыстані на Заходняй Дзвіне, з якіх турысты будуць адпраўляцца ў падарожжа на белым цеплаходзе.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2011 г. Віцебскай абласной бібліятэкай імя У.І. Леніна.