Дата начала:
18.11.1968 Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць
Краткая справка:
гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння
Названия на других языках:
Заозерье (русский); Заозёрье (русский);
1426 символов
Справка
Гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння “Заазер’е” быў створаны ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці ў 1968 г. Мэтай заснавання стала захаванне ў натуральным стане балотнага масіву вярховага тыпу на водападзеле рэк Клява і Ліпаўка. У 2012 г. заказнік атрымаў статус водна-балотнага ўгоддзя міжнародннага значэння (Рамсарская тэрыторыя).
Ахоўная тэрыторыя плошчай больш за 4 тыс. га знаходзіцца ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, займае частку Друць-Бярэзінскага міжрэчча. Рэльеф раўнінны, з серыяй уступаў з перападам вышынь 10-15 м. Гідралагічная сетка заказніка ўключае акрамя балот возера Заазер’е, рэкі Дулебку і Малыш. У цэнтральнай частцы пераважаюць хваёва-кусцікавыя фітацэнозы, на мінеральных астравах – бярозава-асінавыя лясы. У флоры налічваецца больш за 400 відаў сасудзістых раслін, з якіх пад аховай знаходзяцца чубатка пустая, зубніца клубняносная, журавіна драбнаплодная. Маюцца значныя запасы лекавых раслін. У фаўне сустракаюцца лось, дзік, казуля, воўк, куніца, ласка, бабёр. Сярод рэдкіх насельнікаў – буры мядзведзь, рысь, барсук, арэшнікавая і лясная соні, гарнастай, выдра, каменная куніца, мядзянка, чорны бусел, змеяед і інш.
Для турыстаў па тэрыторыі заказніка праводзяцца пешыя і веласіпедныя экскурсіі. Цікавасць выклікаюць старажытныя каменныя крыжы, што знаходзяцца непадалёк ад возера Заазер’е. У вызначаныя тэрміны ў заказніку дазволены збор ягад.