Краткая справка:
адкрытае акцыянернае таварыства па выпуску будаўнічых матэрыялаў, лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2000, 2014, 2017, 2020, 2023)
Названия на других языках:
"Keramin" (английский); "Керамин" (русский);
Предыдущие названия:
Завод «Будфарфор»; Мінскі камбінат будаўнічых матэрыялаў; Мінскі цагельны завод №10
1700 символов
Справка
Адным з буйных вытворцаў цэглы і вырабаў з керамікі ў Беларусі з’яўляецца ААТ “Керамін”.
Гісторыя прадпрыемства пачалася ў 1950 г., калі Мінскім цагельным заводам №10 была выпушчана першая партыя будаўнічай цэглы. У наступныя гады асартымент пашырыўся. Пачалі вырабляць молатую вапну, гіпсавалакністыя пліты, мінеральную вату і руберойд. Прадпрыемства было пераўтворана ў Мінскі камбінат будаўнічых матэрыялаў. Запуск у 1963 г. цэха па вытворчасці керамічнай абліцовачнай пліткі, дазволіў выйсці на праектную магутнасць у 3 млн кв. м (1975) і 8 млн кв. м (1980) штогод. У 1985 г. пабудаваны завод “Будфарфор” па вытворчасці санітарных керамічных вырабаў – унітазаў, умывальнікаў і змыўных бачкоў.
Новы этап развіцця прадпрыемства пачаўся ў 1990–я гг. Мінскі камбінат будаўнічых матэрыялаў быў рэарганізаваны ў адкрытае акцыянернае таварыства (больш за 75% акцый у дзяржавы). Вялася комплексная паэтапная рэканструкцыя ўсёй вытворчасці ў супрацоўніцтве з вядучым сусветным пастаўшчыком абсталявання для керамічнай галіны – італьянскай фірмай Sacmi. У выніку на прадпрыемстве наладзілі выпуск керамічнага граніту “Грэс”, рэктыфікаванага керамаграніту і дэкаратыўных пано з яго, калекцый санітарнай керамікі эліт-класа, сядзенняў з дзюрапласту. У эксплуатацыю былі ўведзены тэхналогіі лічбавага друку і новая печ для вытворчасці дэкаратыўных вырабаў са шкла. Прадпрыемства арганізавала ўласную гандлёвую сетку.
ААТ “Керамін” з’яўляецца пераможцам конкурсаў “Брэнд года”, “Лепшы будаўнічы прадукт” і “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі”, лаўрэатам Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2000, 2014, 2017, 2020, 2023).