Дата начала:
1975 Мікашэвічы, г., Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць
Краткая справка:
рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства па выпуску нярудных будаўнічых матэрыялаў, лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2015, 2018, 2021)
Названия на других языках:
"Granit" (английский); "Гранит" (русский);
Предыдущие названия:
Камбінат нярудных матэрыялаў "Мікашэвічы"; Мікашэвіцкі каменеапрацоўчы завод
2346 символов
Справка
РУВП “Граніт” з’яўляецца найбуйнейшым прадпрыемствам у Еўропе па здабычы і перапрацоўцы шчыльных горных парод.
Стварэнню вытворчасці папярэднічала выяўленне ў 1963 г. непадалёк ад г. Мікашэвічы Лунінецкага раёна Гродзенскай вобласці вялікіх запасаў будаўнічага каменю, якія пачалі распрацоўвацца ў 1973 г. У 1975 г. была здадзена ў эксплуатацыю першая чарга камбіната нярудных матэрыялаў “Мікашэвічы”, які аб’яднаў у сабе сам кар’ер, Мікашэвіцкі драбільна-сартавальны завод, Сітніцкі друзавы завод і вопытны кар’ер “Глушкавічы”. Паступова прадпрыемства пашыралася, уводзіліся ў эксплуатацыю новыя тэхналагічныя лініі, удакладняліся прамысловыя запасы радовішча.
У цяперашні час рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства “Граніт” – шматфункцыянальны тэхналагічны комплекс, які складаецца з кар’ера, аўтатранспартнага парка і драбільна-сартавальнага завода. Кар’ер “Мікашэвічы” ўяўляе сабой самую вялікую адкрытую горную вырабатку ў Цэнтральнай Еўропе, якая расцягнулася на 2760 м з захаду на ўсход і на 1770 м з поўначы на поўдзень, мае глыбіню ў 150 м. Здабытыя тут выбуховым метадам карысныя выкапні пагружаюцца на магутныя грузападымальныя машыны для дастаўкі на драбільна-сартавальны завод. У вытворчых цэхах прынятая горная маса перапрацоўваецца на спецыяльных драбілках да патрэбнага памеру і адгружаецца заказчыкам чыгуначным, аўтамабільным ці водным транспартам. Увесь тэхналагічны працэс аўтаматызаваны, кіраванне і кантроль за яго ходам ажыццяўляецца з цэнтральнага пульта драбільна-сартавальнага завода. Таксама ў складзе прадпрыемства дзейнічае ліцейны цэх, які з’яўляецца асноўным пастаўшчыком запасных частак са сталі для размольна-драбільнага і горназдабыўнога абсталявання.
Прадпрыемства выпускае больш за 21 млн тон нярудных будаўнічых матэрыялаў штогод. Прадукцыя выкарыстоўваецца ў якасці запаўняльніка для маналітных бетонаў, зборных бетонных і жалезабетонных канструкцый, для паверхневых апрацовак дарог, аэрадромных пакрыццяў і стаянак аўтамабільнага транспарту, для грамадзянскага, дарожнага і гідратэхнічнага будаўніцтва, стварэння баласнага слоя чыгуначнага палатна, добраўпарадкавання тэрыторый, умацавання дамб і іншых будаўнічых работ. За высокія вытворчыя паказчыкі РУВП “Граніт” узнагароджана прэміяй Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2015, 2018, 2021).