Годам заснавання гумавага завода ў Крычаве лічыцца жнівень 1947 г., калі было пачата яго будаўніцтва. Ужо ў 1949 г. завод выпусціў сваю першую прадукцыю. Прадпрыемства спецыялізавалася на выпуску гумавага абутку агульнага і спецыяльнага прызначэння. 31 снежня 1968 г. пастановай Савета Міністраў БССР №401 заводу было прысуджана званне «імя 50-годдзя БССР».
У 2012 г. ААТ "Крычаўскі завод гуматэхнічных вырабаў" далучаны да ААТ "Белшына «як адасобленае структурнае падраздзяленне – філіял «Крычаўскі завод гумавых вырабаў адкрытага акцыянернага таварыства “Белшына". У 2015 г. з мэтай аптымізацыі структуры і дзейнасці ААТ «Белшына», філіял «Крычаўскі завод гумавых вырабаў» быў ліквідаваны, на яго базе створана структурнае падраздзяленне – Вытворчасць гумавых вырабаў, г. Крычаў ААТ «Белшына».
Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.