Дата начала:
17.06.1998 Бялыніцкі і Клічаўскі раёны, Магілёўская вобласць
Краткая справка:
гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння
Названия на других языках:
Острова Дулебы (русский);
1454 символа
Справка
Рэспубліканскі гідралагічны заказнік “Астравы Дулебы” створаны ў 1998 г. на тэрыторыі Клічаўскага і Бялыніцкага раёнаў Магілёўскай вобласці ў міжрэччы Ольсы і Друці для захавання буйнога прыроднага комплексу балот і высокаўзроставых лясных масіваў. Яго плошча складае больш за 26 тыс. га. Заказніку прысвоены статус водна-балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння (Рамсарская тэрыторыя). На азёрах Падазерышча і Дручанскае гняздуецца шмат рэдкіх птушак, у мясцовых багнах (Дулебскае, Вялікае, Галое), бярэ пачатак шэраг невялікіх рэчак – Даўжанка, Дулебка, Цераболь, Ражанка, Ваданоска і інш. Больш за 70% тэрыторыі заказніка займаюць хваёвыя, бярозавыя і чорнаальховыя лясы. У флоры налічваецца 705 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, з якіх цыбуля мядзведжая, купальнік горны, пылкагалоўнік чырвоны, пальчатакарэннік майскі, шпажнік чарапіцавы, касач сібірскі ўнесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Заказнік насяляе больш за 170 відаў наземных пазваночных, з якіх 22 віды з’яўляюцца ахоўнымі (барсук, рысь, мядзведзь буры, змеяед, пугач, журавель шэры, сыч касманогі, рапуха чаротная).
Па тэрыторыі заказніка пракладзены экалагічная сцежка і турыстычныя маршруты рознай складанасці. Найбольш запатрабаваным з іх з’яўляецца падарожжа на востраў Верамееўка, які размешчаны пасярод балота. Тут можна сустрэць вялікую колькасць водна-балотных птушак і наведаць гісторыка-мемарыяльнае месца часоў Вялікай Айчыннай вайны.