Тэлеграфная сувязь – від электрасувязі, пры якім перададзеная інфармацыя ў выглядзе дыскрэтных паведамленняў прызначана для запісу пры прыёме ў форме графічнага дакумента (пісьмовага або надрукаванага тэксту або нерухомага малюнка). Пісьмовы тэкст, які перадаецца з дапамогай тэлеграфіі з мэтай дастаўкі адрасату, называюць тэлеграмай.
Гісторыя развіцця электрасувязі ў Беларусі пачалася 27 лістапада 1859 г., калі адкрылася першая тэлеграфная станцыя пры Мінскай губернскай паштовай канторы. Паведамленне пра стварэнне тэлеграфных станцый у Мінску і Бабруйску было апублікавана на першай старонцы газеты «Мінскія губернскія ведамасці» 18 снежня 1859 г.
Тэлеграфная сувязь у цяперашні час прызнана састарэлай і спынена ў некаторых краінах свету.
У Беларусі паслугі тэлеграфнай сувязі аказвае РУП "Белтэлекам" і РУП "Белпошта".
Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.